Уважаемые читатели, приглашаем Вас посетить книжную выставку «Любимые книги А. Карлюкевича» (к 60-летию со дня рождения А. Карлюкевича). Перу А. Карлюкевича принадлежит множество трудов по краеведению. Для детей Алесь Николаевич пишет давно: сказки, рассказы, повести. Читая его книги, ребята учатся у сказочных героев, как выходить из сложных жизненных ситуаций. Также в своих рассказах А. Карлюкевич старается передать подрастающему поколению примеры того, как нужно беречь природу и любить свою родную землю.
Ждем вас в библиотеке-филиале №1 по адресу: пр-т Жолотовского,19.
- Дзяцінства – гэта радасць, гульні, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. У новым зборніку апавяданняў А.Карлюкевіч адкрывае сусвет дзяцей, паказвае іх таямніцы, мары. Што лепш: узяць ад прыроды ці зрабіць нешта добрае для яе? Што дапаможа ў складанай сітуацыі? Ці ёсць месца для мары? Чый гасцінец лепшы? Любы колер – гэта які?Якія правы ў чарапахі? І ці заўсёды бацькі добрыя? Адказ на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя знойдуць у кнізе.
- Героі казак Алеся Карлюкевіча вельмі любяць падарожнічаць — па Беларусі і ўвогуле па свеце. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб выблытацца з іх, патрэбны… так, патрэбны веды. I не толькі геаграфіі, але і гісторыі, фальклору ды нават дакладных навук. Каб пераканацца ў гэтым, запрашаем і вас у казачнае падарожжа па старонках кнігі «Зорны шлях белых гарлачыкаў».
- Герои сказок Алеся Корлюкевича очень любят путешествовать – по Беларуси и вообще по миру. Но иногда случается, что в своих путешествиях попадают в разные невероятные истории. Чтобы выпутаться из них, нужны… да, нужны знания по географии, истории, фольклору и даже точным наукам. Чтобы убедиться в этом, приглашаем вас в сказочное путешествие по страницам книги.
- У зборнік увайшлі аповесць-казка «Прыгоды Шубуршуна», кароткія апавяданні і казкі для дзяцей. Разам з героямі кнігі дапытлівыя маленькія чытачы здзейсняць захапляльнае падарожжа па Беларусі, зробяць шмат цікавых адкрыццяў аб прыродзе, геаграфіі і гісторыі роднай краіны, пазнаёмяцца з народнымі прыкметамі пра надвор’е, адгадаюць загадкі Чароўнай Пясчынкі, навучацца быць знаходлівымі, смелымі і высока цаніць сяброўства.
- Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча “Крыніца паноў Ельскіх” – вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. I не варта перажываць, што цудоўная кніга хутка заканчваецца. “Крыніца паноў Ельскіх” — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала” і “Падарожжа паштовай маркі”.
- Вместе с Шубуршуном вы отправитесь в увлекательное путешествие, полное приключений, тревог, встреч с самыми разными персонажами. И с каждым из них Шубуршун старается подружиться, а некоторым даже приходит на помощь. Многие знания, которыми обладает Шубуршун, могут пригодиться и юным читателям.
- Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча «Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала», вядомы чытачу па кнізе «Крыніца паноў Ельскіх», выпраўляецца ў падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Беларускі школьнік адкрывае новы, невядомы дагэтуль яму свет. Знаёміцца з птушкай Жаўной – чырай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу. Вандруючы па свеце, і наш галоўны герой, і яго спадарожніца не забываюцца пра радзіму, родную старонку. І гэтым школьнік і птушка асабліва сімпатычныя.
- Героі казак Алеся Карлюкевіча вельмі любяць падарожжы. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб выблытацца з іх, патрэбны веды з геаграфіі, гісторыі, фальклору і нават з дакладных навук. Запрашаем і вас у казачнае падарожжа па старонках кнігі “Як васількі на сваю крыўду забыліся”.
- Кніга ўмела спалучае навуковыя веды і мастацкае светабачанне пісьменніка. Усё пра ваду і тое, што з ёю звязана, – так можна вызначыць яе тэматычны кірунак. Вельмі карысна будзе юнаму чытачу даведацца пра беларускія рэкі і іншыя водныя аб’екты. А яшчэ лепш – паспрабаваць адшукаць іх на карце Беларусі. Каштоўнасць гэтай кніжкі яшчэ і ў тым, што нязмушаны краязнаўчы матэрыял падмацаваны казкамі на адпаведную тэматыку.
- Героі казак Алеся Карлюкевіча вельмі любяць падарожжы. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб выблытацца з іх, патрэбны веды з розных навук: геаграфіі, гісторыі, фальклору ды нават дакладных навук. Запрашаем і вас у казачнае падарожжа па старонках кнігі.
Список литературы:
- Карлюкевич, А. Белка пишет сочинение : сказки / Алесь Карлюкевич ; [перевод с белорусского языка Ю. М. Сапожкова ; художник М. Мицкевич]. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 85, [2] с.
- Карлюкевич, А. Путешествие Шубуршуна = The adventures of Shuburshun : сказка / Алесь Карлюкевич ; [художник К. Задворный]. – Минск : Звязда, 2015. – 141, [1] с.
- Карлюкевіч, А. Зорны шлях белых гарлачыкаў : казкі / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 87с.
- Карлюкевіч, А. Бацькі заўсёды добрыя : [апавяданні / Алесь Карлюкевіч ; [мастак А. Карповіч]. – Мінск : Звязда, 2021. – 53, [3] с.
- Карлюкевіч, А. Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады : нарысы і казкі / Алесь Карлюкевіч ; [мастак Т. Шэлест]. – Мінск : Звязда, 2020. – 37, [2] с.
- Карлюкевіч, А. Мудры Шубуршун : аповесць-казка, апавяданні, казкі / Алесь Карлюкевіч ; [прадмова У. Ліпскага]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2014. – 119 с.
- Карлюкевіч, А. Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала : казка / Алесь Карлюкевіч ; [ілюстрацыі В. Дударэнкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 53, [1] c.
- Карлюкевіч, А. Як зайка Бяляк мядзведзя Таптыгіна выратаваў : казкі / Алесь Карлюкевіч ; мастак А. Б. Аракчэева. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя П.Броўкi, 2012. – 80 с.
- Карлюкевіч, А. Як васількі на сваю крыўду забыліся: казкі / Алесь Карлюкевіч ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 79 с.
- Карлюкевіч, А. Крыніца паноў Ельскіх : казка / Алесь Карлюкевіч ; [ілюстрацыі В. В. Дударэнкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 46, [1] с.
- Карлюкевіч, А. Літаратурнае пабрацімства : Беларусь ― Туркменістан / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Звязда, 2016. – 190, [1] с.
- Карлюкевіч, А. Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету : [аповесць-казка / Алесь Карлюкевіч ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. – 126, [1] с.
- Карлюкевіч, А. Сцежкамі Ігуменшчыны / А. Карлюкевіч. – Мінск : Беларусь, 2008. – 247 с.
[свернуть]