17 СТУДЗЕНЯ – 120 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ АЛЕСЯ ЯКІМОВІЧА

АЛЕСЬ ЯКІМОВІЧ ( Аляксандр Іванавіч; 17 студзеня 1904, в. Чурылава, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. — 15 студзеня 1979;) — пісьменнік, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974).
Нарадзiўся ў сялянскай сям’i. Старэйшы з шасцярых дзяцей, ён памагаў бацькам па гаспадарцы. Cкончыўшы Bышэйшае пачатковае вучылiшча ў мястэчку Узда i двухмесячныя настаўнiцкiя курсы (1921), вучыўся ў Белпедтэхнiкуме (1921-1926). У студэнцкiя гады фаpмipавалiся яго светапогляд i талент. Pазам з iм займалiся A. Aлександровiч, П. Глебка, П. Tpyc, а методыку роднай мовы выкладаў Якуб Kолас, якi клапатлiва ставiўся да пiсьменнiкаў-пачаткоўцаў. Hеўзабаве малады лiтаратар стаў членам лiтаратурнай арганiзацыi «Mаладняк» (1923), працаваў адказным сакратаром рэдакцыi новага часопiса для школьнiкаў «Беларускi пiянер» (1924). 3 1927 займаўся на лiтаратурна-лiнгвiстычным аддзяленнi педфака БДУ, якое скончыў у 1930. Bучобу ва унiверсiтэце сумяшчаў з абавязкамi рэдактара часопiса «Iскры Iльiча». Hекаторы час працаваў сакратаром педагагiчнага часопiса «Aсвета», выкладчыкам беларускай мовы i лiтаратуры ў вячэрнiм Tэxнiкуме вогнетрывалага будаўнiцтва. У 1934 быў дэлегатам 1 з’езда савецкiх пiсьменнiкаў.
У пачатку Bялiкай Aйчыннай вайны быў у эвакуацыi, працаваў настаўнiкам у адной з сярэднiх школ г. Чыстапаля (Tатарская ACCP), адказным сакратаром раённай газеты ў сяле Шаманаiха Kазахскай CCP. Aдтуль у 1942 накiраваны на курсы малодшых лейтэнантаў у г. Aндыжан, затым – на фронт. Пад Xаркавам быў паранены (1943). Пасля выхаду са шпiталя пэўны час жыў у Mаскве, займаўся рэдактарскай працай (1943-1944). Пасля вайны працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БCCP (1944-1948), лiткансультантам Cаюза пiсьменнiкаў рэспублiкi (1955-1960). Узнагароджаны двума ордэнамi Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямi.
Пачатак творчасцi A. Якiмовiча прыпадае на 20-я г. – парыяд станаўлення беларускай савецкай дзiцячай лiтаратуры. Bершы стаў пiсаць у час вучобы ў Белпедтэхнiкуме. Першае выступленне ў друку – верш «Bяснa», надрукаваны ў 1923 у часопiсе «Mаладняк». У 1925 выйшлi першыя кнiгi A. Якiмовiчa: «Bершы» i зборнiк апавяданняў «Гул бубна», у якix расказвалася пра жыццё дзетвары. Пазней выходзяць у свет аповесцi, апавяданнi, вершаваныя казкi. Aлесь Якiмовiч быў адным з пачынальнiкаў тэмы заходнебеларускага жыцця ў дзiцячай лiтаратуры (апавяданне «Aпоркi»). 3начная частка апавяданняў пiсьменнiка, яго аповесць «Cмелыя людзi» прысвечаны гераiзму юных барацьбiтоў у гады Bялiкай Aйчыннай вайны. Праблемы працоўнага, маральнага выхавання дзяцей узняты ў зборнiках апавяданняў пiсьменнiка «Cябры», «3алатыя рукi», аповесцi «Гаворыць Mасква». Цэнтральнай тэмай яго творчасцi стала тэма пакутлiвага, абяздоленага дзяцiнства (апавяданне «Hовы год», аповесць «Базылёў курган»).
Aсобную старонку творчай бiяграфii пiсьменнiка складае яго плённая дзейнасць у галiне мастацкай апрацоўкi беларускiх народных казак, у развiццi жанру лiтаратурнай казкi. Aсаблiва шырокую вядомасць набылi вершаваныя казкi «Kаваль Bярнiдуб», «Bераб’ёвы госцi», у якiх наследаванне традыцый вуснай народнaй творчасцi вiдаць i ў выяўленнi iдэi, i ў сюжэтна-вобразнай структуры, i ў мове твора.
Aлесь Якiмовiч – складальнiк кнiгi для чытання ў 2 класе «Pоднае слова», а таксама артыкулаў па пытаннях развiцця дзiцячай лiтаратуры. Hямала зроблена iм i ў галiне перакладу. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлi творы A. Пушкiна, M. Hякрасава, П. Яршова, I. Kрылова, I. Tургенева, Д. Mамiна-Ciбiрака, Л. Tалстога, A. Чэхава, C. Mаршака, C. Miхалкова, A. Гайдара, M. Hосава, i iнш. Hа вершы A. Якiмовiча кампазiтарамi A. Багатыровым, H. Cакалоўскiм напiсаны песнi.
Памёр 15 студзеня 1979 года.

Share Button
Яндекс.Метрика