4 снежня – 85 гадоў з дня нараджэння Ніны Маеўскай

Ніна Васілеўна Маеўская (дзявочае прозвішча Лагун; 4 снежня 1938, Любань, Мінская вобласць — 19 сакавіка 2011) — беларуская пісьменніца.

Нарадзілася 4 снежня 1938 года ў сям’і служачага. У 1956 годзе Н.В. Маеўская скончыла сярэднюю школу. Свой працоўны шлях яна пачала ў Соснаўскай сярэдняй школе, дзе працавала старэйшай піянерважатай з 1956 па 1958 гг. 3 1958 па 1963 гг. навучалась на факультэце журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта.

3 1963 па 1965 гг. працавала літсупрацоўнікам раённай газеты “Шлях камунізму”; у 1965–1967 гг. — адказным сакратаром шматтыражнай газеты “Шлях камунізму” Мінскага падшыпнікавага завода; у 1968–1978 гг. — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса “Промышленность Белоруссии”; у 1980 г. — скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ; у 1980–1981 гг. — працавала ў газеце “Літаратура і мастацтва”; у 1981–1985 гг. — старэйшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва “Юнацтва”; з 1985 г — працавала рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса “Беларусь”. 3 1983 г. Ніна Васільеўна Маеўская з’яўляецца членам Саюза пісьменікаў СССР.

Друкавацца пачала яшчэ школьніцай у 1955 г. Напачатку пісала вершы, творы для дзяцей. У 1969 г. выйшла яе першая кніжка для дзяцей “Ляці, верабейка”. У 1970 г. выйшаў першы зборнік апавяданняў “Агата”; у 1983 г. — аповесць “Надзеіч”; у 1984 г. — кніга “Такая позняя вясна”; 1989 г. — кніга аповесцей “Холад доннай вады”.

Яе аповесці і апавяданні пра наша жыццё, пра тое важнае, якое адбываецца ў лёсах людзей; пра каханне і вернасць, пра волю абставін, якія часам прадвызначаюць лёс, аб чысціні і падзенні, пра пасціжэнне жыццёвых таямніц і пра тое, як быць на зямлі Чалавекам.

У 2001 г. выйшаў яе першы зборнік вершаў “Падаюць даспелыя ранеты”. У гэтых вершах раскрылася душа, поўная любові да жыцця, да чалавека, да сваёй радзімы. Яе вершы вызначаюцца шчырасцю пачуццяў, філасофскай глыбінёй думкі.

Кнігу “Шчасце”, якая выйшла ў свет у 2011 годзе, склалі апошнія прыжыццёвыя аповесці і апавяданні, сугучныя нашаму часу. Творы пісьменніцы, як заўсёды, насычаны цікавымі жыццёвымі варункамі, дзе чалавек павінен рабіць выбар, часам знаходзіць выйсце з непрадказальных абставін. Гэтаму спрыяе яго маральнасць, добразычлівае стаўленне да акаляючага свету і людзей, вера ў іх дабрыню і шчырасць.

Яе творы друкаваліся на старонках часопісаў “Нёман”, ‘Полымя”, “Беларуская думка”, а таксама на старонках газеты “Літаратура і мастацтва”.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика