28 лістапада ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы для навучэнцаў ДУА “Пінскі аграрга-тэхнічны каледж” была арганізавана вечарына, прысвечаная класіку сучаснай беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу. Госці пазнаёміліся са старонкамі біяграфіі аўтара, некаторымі яго творамі, даведаліся, што звязвала пісьменніка з Пінскам. Аповед дапаўняла электронная прэзентацыя. Была падрыхтавана кніжная выстава.


































