
ІІІ МІЖРЭГІЯНАЛЬНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
“КОЛАСАЎСКІЯ АДРАСЫ РАДЗІМЫ: ПАМЯТНЫЯ МЕСЦЫ, МУЗЕІ, ПОМНІКІ”
Гарадская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа (вул. Брэсцкая,56)
запрашае на ІІІ міжрэгіянальную канферэнцыю
“Коласаўскія адрасы радзімы: памятныя месцы, музеі, помнікі”,
якая адбудзецца 24 лістапада ў 14.00.
У праграме:
– дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (г. Мінск) Мацяс І.У. “Дзейнасць Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа на сучасным этапе”;
– вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа Жасткова А. І. “Кола часу Якуба Коласа”;
– дацэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Ігнацюк А.А. “Коласаўская тэматыка ў палітры даследаванняў пінскага гісторыка і краязнаўца А. Ільіна”;
– выступленні краязнаўцаў, літаратураведаў.
Уваход вольны!






























