Месячнік папулярызацыі беларускай нацыянальнай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” – 2023г.

З 1 па 30 лістапада ў бібліятэках ДУК “Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” пройдзе штогадовы месячнік папулярызацыі беларускай нацыянальнай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”. Падчас месячніка адбудуцца літаратурныя канферэнцыя, вечарыны, пазнавальныя і займальныя віктарыны, сустрэчы як для дарослых, так і маленькіх наведвальнікаў. Бібліятэкары запрашаюць жыхароў горада ўзгадаць самыя лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў-класікаў, а таксама азнаёміцца з творчасцю новага пакалення айчынных празаікаў і паэтаў.

Самай адметнай падзеяй месячніка стане III навукова-практычная канферэнцыя “Коласаўскія адрасы радзімы: памятныя месцы, музеі, помнікі” у гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа.

У гарадской цэнтральнай бібліятэцы ў рамках дзеяння літаратурна-музычнай гасцёўні “Шчырасць” адбудзецца вечар-прысвячэнне “Душа і сэрца Беларусі. Уладзімір Караткевіч”.

Бібліятэка-філіял №1 запрашае сваіх маленькіх карыстальнікаў на хіт-парад беларускай казкі “Беларускія аўтарскія казкі”.

Бібліятэка-філіял №3 для ўдзельнікаў клуба “Данко” ладзіць гадзіну літаратурнага краязнаўства “Непрыручаная птушка Я. Янішчыц”, прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэння ўраджэнкі Піншчыны.

Літаратурная гадзіна “О, край родны, край прыгожы”, прысвечаная беларускай пейзажнай лірыцы, запланавана ў бібліятэцы-філіяле №5.

Аматараў беларускай паэзіі бібліятэка-філіял №7 запрашае на літаратурную гадзіну “Родны край у вершах”.

Ва ўсіх гарадскіх бібліятэках на працягу месяца будуць працаваць змястоўныя кніжныя выставы з творамі беларускіх пісьменнікаў.

Детская библиотека им. Якуба Коласа приглашает посетить книжную выставку «Чытаем па-беларуску?! Гэта цікава!».

ЧЫТАЕМ БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ РАЗАМ!

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика