3 лістапада ў рамках месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” ў бібліятэцы-філіяле №1 прайшоў хіт-парад беларускай казкі “Беларускія аўтарскія казкі”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям аб тым, што дзяцінства цяжка ўявіць без казкі. Растлумачыла, што казкі дзеляцца на два віды: народныя і аўтарскія.
Далей школьнікі пазнаёміліся з кнігамі беларускіх аўтараў: У. Ліпскага, Я. Галубовіча, Н. Бучынскай, Т. Бунты, К. Хадасевіч-Лісавай і іншымі. З задавальненнем праслухалі і абмеркавалі казкі: “Ганарлівая кветка” Г. Аўласенкі, “Сінічкіна школа” М. Бусько, “Шчодрая вавёрка” І. Галубовіча.
У канцы мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарам зрабілі вынік, што беларускія казкі патрэбна чытаць, бо яны вучаць беражліва адносіцца да прыроды, дапамагаць сябрам ў бядзе, з павагай адносіцца да бацькоў і любіць Радзіму.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Беларускія аўтарскія казкі”.


































