3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня ўся наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Менавіта ў гэты дзень у ходзе беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» сталіца Рэспублікі Беларусь, горад-герой Мінск, была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га года.

Дзень Незалежнасці – гэта свята, якое мае вялікае значэнне для усяго беларускага народа.  У гэты дзень  сэрцы беларусаў  перапаўняюць гонар, радасць і ў той жа час гора і смутак ад усведамлення таго, якой дарагой сталася наша незалежнасць. У гэты дзень хочацца пажадаць міру і згоды, шчасця і дабрабыту Беларусі, а значыць, і ўсяму народу!

З нагоды святкавання 1 ліпеня на вуліцы Леніна пачне сваю працу летняя бібліяпляцоўка “Библиотека+креатив” з тэматычнай праграмай “Квітней, Беларусь!”, якая  будзе разгорнута ў рамках дзеяння гарадскога фестывалю вулічнай творчасці “Пинская пешеходка”.

2 ліпеня бягучага года ў чытальнай зале гарадской цэнтральнай бібліятэкі запланаваны  Дзень інфармацыі “Беларусь незалежная”.

Ва ўсіх бібліятэках сістэмы падрыхтаваны разгорнутыя выставы літаратуры.

У публічным цэнтры прававой інфармацыі на базе чытальнай залы гарадской цэнтральнай бібліятэкі арганізавана кніжная выстава
“Квітней пад небам сінім, Беларусь!”.

Абанемент старэйшых школьнікаў гарадской дзіцячай бібліятэкі імя. Я. Коласа
запрашае наведаць кніжную выставу «Край пад белымі крыламі».

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика