Участники конкурса «Мой Пинск. Мой дом. Мои истоки»

Стихотворения собственного сочиненияСтихотворения собственного сочинения - Пинск

Піншчнына – старонка майго сэрца,
Мне тут вельмі добра жыць.
Ніколі не бачыла такога месца,
Якое можна так любіць.
Тут табе і вялікая плошча,
Кафэ, крамы і рака, поле прыгожага васілька.
Ў музеях вельмі тут прыгожа,
Гісторыі ў нас шмат.
Кожны тутэйшы любіць наш музей,
Памяці музей!
Куды прыводзяць усех дзяцей,
Нас натхняюць рака Піна, лясы і пералескі, багністыя раўніны
І забытыя Богам палескія мясціны…

Але ж гэта родны кут,
За ім на край Сусвету пабягу…
Колькі тут традыцый і абрадаў. Прыязджайце! Будзем вам вельмі рады!

Полина Голуб

*   *   *   *   *   *   *   *   *

Мой Якуб Колас

З дзяцінства, з маленства, як я ўзрастала,
Матуля да вершаў мяне прывучала.
Вучыла прыроду любіць, назіраць,
І родныя словы ў рыфму складаць.
У Пінску знаёмы мне кожны куточак,
І хату я ведаю, там, дзе радочак
Складаў наш вялікі паэт,
Вядомы які на ўвесь свет.
У нас, на Палессі, ён жыў, выкладаў,
І творы свае тут таксама пісаў.
Здаецца,вось зойдзеш на луг ці ў лес
І Коласа словы ў думках нясеш.
Як быццам Сымонка душой адчуваеш,
Усю прыгажосць навакол заўважаеш.
Падыдзеш зімою да Піны ракі
І тут жа ўспомніш з паэмы радкі…
Як хочацца ўскочыць адразу на лёд,
Як Костусь, застыць,  спыніцца на крок.
Тут з кожнага дрэва і кветак,
Ракі, ручая і палетак,
Вядомыя словы паэта ліюцца,
Каб сэрцаў сучаснікаў нашых крануцца.
Каб кожны прачнуўся,убачыў свой кут,
Любіў яго моцна і ведаў, што тут
Вялікія людзі калісьці жылі,
Сваёй Беларусі сынамі былі.

Лягушина Александра Алексеевна,
ГУО “Средняя школа № 11 г. Пинска”, 10 класс.

*   *   *   *   *   *   *   *   *

Сцежкамі  Коласа

Тваё імя вядома мне з дзяцінства,
Ты з жытнім коласам адзінства.
Як мы без хлеба не маглі б пражыць,
Ты вучыш нас любіць…
Любіць свой край,сваю Радзіму,
Прыроду роднае зямлі.
Пра восень, лета і пра зіму-
Усю прыгажосць у вершах мы знайшлі.
Сымонка, Костусь, як мы, дзеці,
Душою адчувалі, што ў свеце
Няма краіны прыгажэй за Беларусь,
Што на зямлі тваёй жыву-я ганаруся!
У вёсцы Пінкавічы, дзе Колас працаваў,
Мой бацька жыў і мову родную там вывучаў.
Мяне ў школу з імем тваім вадзіў
І паважаць усё роднае вучыў.
Калі чытаю вершы, уяўляю,
Што разам з Коласам у мясцінах тых бываю.
І чую, як шуміць ручэй,
Што сонца на Палессі свеціць нам ярчэй.
Бо край мой, быццам цалаваны Богам,
Што ты, мой Колас, тут сваёй дарогай
Прайшоў, пакінуў гучнае імя.
І лепей творцы для мяне няма!

Лягушина Анна Алексеевна,
ГУО “Средняя школа № 18 г. Пинска”, 5 “В” класс.

*   *   *   *   *   *   *   *   *

Любимый Пинск

Любимый город Пинск,
Люблю тебя безумно!
Скучаю всей душой,
Когда вдали, в пути…
Я мысленно брожу
По улочкам спокойно
И тысячи шагов
Готова так пройти.

Ну, что тут говорить –
Ты в сердце моём вечно!
И будешь в нём всегда
На жизненном пути.
Любимый город Пинск,
Я рада, я довольна,
Что лучше и роднее
Местечка не найти.

Ботвинко Анастасия Олеговна,
ГУО «Средняя школа №18 г. Пинска», 7 «А» класс.

Волкова Арина Андреевна ГУО “Средняя школа 16 г Пинска” 5 А класс

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика