З нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” у бібліятэках ДУК “Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” з 13 па 15 сакавіка прайшла патрыятычная акцыя “Беларусь – гэта мы”. У гэтыя дні ў бібліятэках сістэмы былі арганізаваны і праведзены разнапланавыя мерапрыемствы: гутаркі, урокі патрыятызму, бібліяграфічныя агляды літаратуры каля кніжна-ілюстрацыйных выстаў. Асаблівую цікавасць сярод падрастаючага пакалення выклікаў конкурс фота-матыватараў “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.