Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус Рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека.
Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у бібліятэках ДУК «Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» з 13 па 15 сакавіка пройдзе патрыятычная акцыя “Беларусь – гэта мы”.
У гарадской цэнтральнай бібліятэцы ў рамках акцыі адбудуцца разнапланавыя мерапрыемствы: Дзень прававой інфармацыі «Человек. Государство. Закон», гадзіна прававых ведаў «Закон для всех и каждого», прававы круіз «Закон, па якому нам жыць». Да ўвагі ўсіх наведвальнікаў будзе разгорнута кніжная выстава-панарама «Конституция – основа стабильности и процветания».
Бібліятэка-філіял №1 правядзе для сваіх наведвальнікаў Дзень інфармавання «Мая краіна – Рэспубліка Беларусь».
Ва ўсіх бібліятэках сістэмы будуць аформлены кніжна-ілюстрацыйныя экспазіцыі, праведзены гутаркі.