12 сакавіка – 105 год з дня нарарджэння Эдуарда Валасевіча

Эдуард Станіслававіч Валасевіч (12 сакавіка 1918, Магілёў — 2 верасня 1997) — беларускі пісьменнік, перакладчык, паэт-байкапісец.

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1941 годзе.

З 1941 года ў Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце. Працаваў у абласной газеце «За Радзіму» (Магілёў).

У 1952 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 года.

У 1970-74 дырэктар Беларускага аддзялення Усесаюзнага ўпраўлення па ахове аўтарскіх праў СП СССР (руск.)бел..

Дэбютаваў у друку ў 1938 годзе. Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш — так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Туды і рак з кляшнёй…» (1970), «Палюсы» (1977), «Кругавая парука» (1979) і г. д.

Басні адметныя актуальнасцю тэматыкі, камізмам сітуацый, жывым народным гумарам. Пісаў гумарыстычныя вершы і басні для дзяцей (зборнікі «Камар-званар», 1959; «Горкі мёд», 1967 і іншыя), аднактавыя камедыі, скетчы, эпіграмы і пародыі.

Перакладаў з рускай мовы творы І. Батрака, з украінскай М. Старыцкага.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика