28 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы ім. Я. Коласа прайшоў літаратурны гід “Калі побач сябры”, прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння Ядвігі Бяганскай. Мерапрыемства пачалося з размовы аб жыцці і творчасці беларускай пісьменніцы, са знаёмства з віртуальнай выставай кніг пісьменніцы, падрыхтаванай да знамянальнай даты. Потым удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з кнігай Я. Бяганскай “Сланечнікі” і праслухалі невялікія аповеды “Сябры”, “Петрусеў гадаванец”, “Дзе начавалі рукавічкі”. Актыўна рабяты паўдзельнічалі ў тэатральнай пастаноўцы “Юрка і пчолы”, у моўнай размінцы, патанцавалі на фізкультхвілінцы. Сустрэча завяршылася гучным чытаннем і абмеркаваннем апавядання “Чаму пачырванеў Вадзік”.