28 лютага ў бібліятэцы-філіяле №5 прайшла інтэлектуальная гульня-віктарына “Слова жывое, роднае, гаваркое…”. Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Пінска”, было прысвечана літаратурнай творчасці Уладзіміра Іванавіча Мацвеенкі.
Уладзімір Мацвеенка – прызнаны сёння гумарыст і дзіцячы паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, вясёлкаўскай прэміі імя Васіля Віткі, уладальнік ганаровага медаля “За вялікі ўклад у літаратуру”. Трэба азначыць, што пісьменнік Уладзімір Мацвеенка ўводзіць малодшых школьнікаў у свет роднай мовы праз развіццё фантазіі, творчай разумовай дзейнасці. Яго творы выхоўваюць любоў да роднага, да сям’і, да людзей, да краіны, да зямлі. Аддана і таленавіта паэт далучае да беларускага слова самых маленькіх.
Падчас сустрэчы бібліятэкар прапанавала дзецям займальнае падарожжа ў таямнічы свет вершаў, казак, шарад, анонімаў, загадак. Супрацоўнік бібліятэкі асаблівую ўвагу звярнула на кнігу Уладзіміра Мацвеенка “Дабранач”. Невялікая па аб’ёму, яна атрымалася рознажанравай па зместу. Гэта зборнік, дзе знойдуцца творы на розныя густы.
Затым дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гульні-віктарыне па творам паэта. Падчас адгадвання загадак удзельнікі даведаліся, чым адрозніваюцца звычайныя загадкі ад загадак-амонімаў, загадак-анаграм, загадак-задачак, акразагадак.