25 лютага – 95 год з дня нараджэння Святланы Курылёвай

Святлана Леанідаўна Курылёва (25 лютага 1928, Жытомір, Украіна — 18 лістапада 2011, Каменец, Беларусь) — празаік, публіцыст.

Святлана Леанідаўна Курылёва нарадзілася 25 красавіка 1928 года ў горадзе Жытоміры у сям’і ваеннаслужачага. У пачатку Вялікай Айчынный вайны бацька памёр ад туберкулёзу, разам з маці Святлана была эвакуіравана ў Перм, затым у Казахстан. У 1944 годзе вярнулася ў Украіну, скончыла сярэднюю школу ў Харкаве.

У 1945 годзе Святлана Курылёва паступіла на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога ў 1950 годзе была накіравана на працу ў Беларусь. Святлана Леанідаўна 33 гады выкладала рускую мову і літаратуру ў СШ № 1 г. Камянца Брэсцкай вобласці.

Друкавацца Святлана Курылёва пачала з 1952 года. Спачатку ў брэсцкай абласной газеце «Заря», з 1960 года — у рэспубліканскім і саюзным друку. Пісала на рускай мове. Як пісьменнік яна заявіла пра сябе апавяданнем «Дорога», які быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Юность» (1960). Пазней гэта апавяданне было перакладзена на некалькі моў, у т. л. і на кітайскую. Святлана Курылёва аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жаворонки на улице» (1965), «И нелегко и непросто» (1975), «Формула успеха» (1979), «День председателя» (1980), «Доброта» (1983), «Самый короткий день» (1987) і кнігі-дыялогу «Совхоз-комбинат «Беловежский»: сегодня и завтра» з суаўтарам Юрыем Дзмiтрыевiчам Марозам (1990).

З 1980 года — член Саюза пісьменнікаў СССР, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджана медалём «2000 гадоў хрысціянства». Лаўрэат прэміі Саюза кінематаграфістаў.

Святлана Курылёва пісьменнік-рэаліст і пісьменнік-рамантык. Сваёй творчасцю яна дапамагла пачуць і зразумець час 50–80-х гадоў, злавіць пульс таго часу, калі ставіліся і вывучаліся новыя праблемы, з’яўляліся новыя героі. У сваіх творах яна заўсёды імкнулася да праўды жыцця. Асноўная тэма яе творчасці — побыт, жыццё і праца людзей вёскі. Большасць сваіх твораў пісьменніца прысвяціла моладзі і на працягу ўсёй творчай дзейнасці распрацоўвала гэтую тэму. Яе творам уласцівы душэўная паэтычнасць, натхненне, асаблівая патаемнасць, здольнасць бачыць дэталі ў час стварэння агульнай карціны.

У апошні час пісьменніца выступала пераважна ў ролі публіцыста, супрацоўнічала з абласнымі і рэспубліканскімі газетамі, друкавалася ў часопісе «Беларуская думка». Як публіцыст яна адгукалася на балючыя тэмы: эканамічныя і духоўныя, якія выклікалі дыспуты чытачоў.

18 лістапада 2011 года на 83-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Святланы Леанідаўны Курылёвай, выдатнай пісьменніцы і публіцыста. У пісьменніцкім стале засталося шмат рукапісаў: раманаў, аповесцей, апавяданняў, п’ес, казак для дзяцей, якія, верыцца, будуць надрукаваны ў выдавецтве і знойдуць дарогу да чытача.

25 красавіка 2018 года ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. Ігнатоўскага адбыліся Курылёўскія чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Л. С. Курылёвай. У чытаннях прыняла ўдзел дачка Зоя Пятроўна Меліхава.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика