3 лютага – 65 год з дня нараджэння Анатоля Разановіча

Анатоль Іванавіч Разановіч (1958, Столінскі р-н) – пісьменнік, журналіст.

Анатоль Іванавіч Разановіч нарадзіўся ў вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці 3 лютага 1958 года. Жаданне пісаць прыйшло да хлапчука яшчэ ў школьныя гады — тады з’явіліся яго першыя вершы, якія неўзабаве былі надрукаваны ў раённай газеце «Навіны Палесся». З цягам часу асноўнымі ў творчым лёсе Анатоля Разановіча сталі празаічныя жанры.

Пасля заканчэння Рубельскай сярэдняй школы Анатоля Разановiча прызвалі ў Савецкую армію. У час службы ён актыўна супрацоўнічаў з дывізійнай газетай «Патриот Родины» і газетай «Во славу Родины» Беларускай ваеннай акругі, друкаваў заметкі, замалёўкі, нарысы, вершы, невялікія апавяданні.

Пасля дэмабiлiзацыi Анатоль Разановіч паступiў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння працаваў журналістам у рэдакцыях газет. Крыху больш за месяц у 1985 годзе папрацаваў намеснікам рэдактара столінскай раённай газеты «Навіны Палесся».

Амаль усё працоўнае жыццё Анатоля Іванавіча праходзіла ў рэдакцыях газет і часопісаў: карэспандэнт шматтыражнай газеты мінскага завода «Горизонт», супрацоўнік пінскай аб’яднанай газеты «Полесская правда», рэдактар iвацэвіцкай раённай газеты «Кастрычнік». У Брэсце — загадчык аддзела брэсцкай абласной газеты «Заря», намеснiк рэдактара штотыднёвiка «Народная трыбуна», галоўны рэдактар рэспубліканскага часопіса «СЭЗ». Затым у Мiнску — выканаўчы дырэктар рэспубліканскай выдавецкай фірмы «Белая Русь», рэдактар беларуска-расійскага часопіса «Единение». Закончыў факультэт «Міжнародныя эканамічныя адносіны» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Творчы набытак члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Разановіча шматгранны і цікавы. У мастацкіх часопісах «Маладосць», «Нёман», «Полымя», «Новая Немига литературная» пісьменнік надрукаваў некалькі цікавых аповесцей і раманаў. Асобнымі выданнямі выйшлі яго зборнікі прозы «Я разговариваюс инопланетянами» (1992), «Волчья стая» (1993), «Постижениеистины» (1998), «Ожиданиеженщины» (2003), раманы «Опасный транзит» (2012),«Охотник за искусством» (2012), «Полынь-вода» (2012). Шмат водгукаў выклікаў вострасюжэтны раман «Отшельник» (2011), які ахоплівае больш за паўстагоддзя жыцця простага палескага жыхара. Дзеянне рамана разгортваецца ў брэсцкiм Палессi на фоне гістарычных падзей, якія адбываліся на Беларусі ў 1930–1980-я гады.

Значную частку творчага багажу журналіста А. І. Разановіча складаюць дакументальныя нарысы i кнiгi аб дзейнасці беларускіх прадпрыемстваў у Баранавічах, Барысаве, Лідзе, Ашмянах, Мінску, Слуцку, Віцебску, Гродне і іншых гарадах. Для аўтара важна расказаць аб людзях працы, іх нялёгкім лёсе, які яны пераадолелі, падняліся ў грамадстве, з аптымізмам глядзяць у будучыню краіны.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика