
Выпуск 7 (16)
«ЧАСОПІСУ “МАСТАЦТВА” 40 ГАДОЎ»
“МАСТАЦТВА” – штомесячны грамадска – палітычны і навукова – папулярны часопіс па пытанях мастацтва.
Асвятляе праблемы эстэтыкі і тэорыі мастацтва, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і тэлебачання, музыкі, дызайна, народнага мастацтва.
Выдаецца са студзеня 1983 года ў Мінску на беларускай мове (да 1992 года пад назвай “Мастацтва Беларусі”). З 2002 года з’яўляецца часткай рэдакцыйна – выдавецкай ўстановы “Культура і мастацтва”, куды ўваходзіць разам з газетай “Культура”.
Заснавальнік – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У дадзеным аглядзе часопіса прапануем здзейсніць падарожжа па рубрыкам часопіса “Харэаграфія”, “Візуальныя мастацтвы”, “Тэатр”, “Кіно”, “Музыка”.
Рубрыка «Харэаграфія» знаёміць з артыкуламі:
“Лета” ў Вялікім
У Вялікім тэатры Беларусі скончылася “Лета”. Харэаграфічны фестываль прайшоў у Мінску вось ужо ў восьмы раз. Першымі ўражаннямі пра некаторыя спектаклі паспяшаўся падзяліцца Аляксандр Максаў (Масква). Не ўпершыню тэатр запрашае вядомага балетнага крытыка на знакавыя падзеі.
Максаў, А. “Лета” ў Вялікім / Аляксандр Максаў // Мастацтва. – 2022. – №6. – С.30–33.
Юлія Дзятко і Канстанцін Кузняцоў. Размова на дваіх.
Заслужаная артыстка нашай рэспублікі Юлія Дзятко і народны артыст Беларусі Канстанцін Кузняцоў. Яны заўсёды разам, і кожны з іх – Асоба. Іх шчасце – гэта сям’я і праца, і перад імі ніколі не стаяў выбар – тэатр ці дзеці. Яны з тых артыстаў, што да апошняга адданыя прафесіі, за будучыню якой шчыра перажываюць. І працуюць, каб перадаць свае веды маладым. Бо пераемнасць пакаленняў – сапраўды адзін з тых слупоў, на чым трымаецца тэатр.
Балабановіч, А. Юлія Дзятко і Канстанцін Кузняцоў. Размова на дваіх / Алена Балабановіч // Мастацтва. – 2022. – №1. – С.34–39.
Рубрыка “Візуальныя мастацтвы” прадстаўлена наступнымі артыкуламі:
Незабыўны вобраз паэта
У творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ўжо шмат гадоў чэрпаюць натхненне жывапісцы, майстры станковай і кніжнай графікі, скульптары. У калекцыі “Выяўленчае мастацтва” Дзяржаўнага літаратурна – мемарыяльнага музея Якуба Коласа захоўваецца звыш паўтары тысячы жывапісных, графічных работ, а таксама скульптуры і творы дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва, звязаныя з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Міцкевіч, В. Незабыўны вобраз паэта / Васіліна Міцкевіч, Вольга Наважылава // Мастацтва. – 2022. – № 11. – С.8–11.
Нельга забыць
З 29 красавіка 2022 года на працягу месяца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь экспанавалася выстава беларускіх мастакоў “Ніколі больш!”, прысвечаная тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На вайне цярпелі і гінулі не толькі людзі, але і карціны і скульптуры, іншыя помнікі мастацтва.Іх нішчылі і вывозілі з краіны, каб ліквідаваць культурную памяць народа. Было вырашана адлюстраваць гэтую тэму,пазначыўшы ў экспазіцыі спецыяльнымі этыкеткамі з выявай чырвонай зоркі тыя творы, якія былі вывезеныя і пашкоджаныя, але цудам вярнуліся, знойдзеныя салдатамі Чырвонай арміі ў хованках – складах пад Кёнігсбергам.
Усава, Н.Нельга забыць / Надзея Усава // Мастацтва. – 2022. – №7. – С.2–5.
У рубрыцы “Кіно” вас могуць зацікавіць наступныя артыкулы:
Першае каханне Дунечкі
29 верасня 2005 года ў Брэсце на цэрэмоніі закрыцця V Нацыянальнага фестывалю беларускіх фільмаў старшыня журы Валерый Рубінчык абвясціў, што ў намінацыі “Лепшы мастацкі фільм” перамагла стужка “Дунечка”, дзе галоўная гераіня – 12–гадовая дзяўчынка. Потым было яшчэ шмат прызоў на розных міжнародных кінафестывалях. Фільм усюды скараў гледачоў і членаў журы сваёю дабрынёю і шчырасцю.
Сцяжко, Н. Першае каханне Дунечкі / Наталля Сцяжко // Мастацтва. – 2022. – №11. – С.46–47.
Стаўка на маладых
У артыкуле згадваецца вельмі пранікнёны фільм кінарэжысёра Віталя Дудзіна “Кадэт” паводле аповесці Анатоля Жука “Помста матылькоў”, які быў створаны на кінастудыі “Беларусьфільм” у 2009 годзе.
Сцяжко, Н. Стаўка на маладых / Наталля Сцяжко // Мастацтва . – 2022. – № 10. – С. 46–47.
Рубрыка “Тэатр” прадстаўлена наступнымі артыкуламі:
Яго называлі акцёрам ад Бога
Гэты чалавек сыграў каля 500 роляў у тэатры і кіно, многія мінчане і госці нашай сталіцы наведвалі спектаклі БДТ-1 – акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, каб убачыць вобразы, створаныя менавіта ім, народным артыстам БССР, народным артыстам СССР, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР Здзіславам Стомай.
Іофе, Э. Яго называлі акцёрам ад Бога /Эмануіл Іофе // Мастацтва. –2022. – № 8. – С. 34–37.
Балада пра помсту
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага адбылася прэм’ера рок-оперы “Граф Монтэ – Крыста” паводле аднайменнага рамана Аляксандра Дзюма на музыку беларускага кампазітара Цімура Каліноўскага. “Мастацтва” прапануе два погляды на новы, але ўжо нашумелы спектакль.
Пепяляеў, В. Балада пра помсту /Валянцін Пепяляеў // Мастацтва. – 2022. – № 6. – С. 38–41.
У рубрыцы “Музыка” вы азнаёміцеся з артыкуламі:
Філарманічная прастора Юрыя Гільдзюка
Белдзяржфілармонія адзначыла 85-годдзе ў 2022 годзе. За гэты час яна пабачыла мноства значных падзей, у тым ліку зараджэнне айчыннай кампазітарскай школы і росквіт беларускай эстрады. Да іх самае непасрэднае дачыненне мае і маэстра музыкі – мастацкі кіраўнік філармоніі, заслужаны артыст Беларусі Юрый Гільдзюк. На працягу 40 гадоў ён арганізаваў сотні запамінальных канцэртаў, што пакінулі незабыўны след у душах гледачоў.
Нікалаева, В. Філарманічная прастора Юрыя Гільдзюка / Вольга Нікалаева +// Мастацтва. – 2022. – №9. – С. 32–35.
Закляцце. Сон. Абуджэнне
Сваю самую свежую прэм’еру – абноўленую “Спячую красуню” – Вялікі тэатр Беларусі паказаў пры канцы сакавіка 2022 года і прысвяціў Міжнароднаму дню тэатра.
Мушынская,Т. Закляцце. Сон. Абуджэнне / Таццяна Мушынская // Мастацтва. – 2022. – №4. – С. 22–25.



































