
Выпуск 6 (15)
«ЧАСОПІСУ “ПОЛЫМЯ” 100 ГАДОЎ»
“Полымя” – літаратурна–мастацкі і грамадска– палітычны часопіс. Выдаецца са снежня 1922 года ў Мінску штомесяц на беларускай мове.
Часопіс публікуе прозу, паэзію, публіцыстыку, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі і пераклады.
Часопіс узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”.
У стварэнні часопіса непасрэдны ўдзел прымалі Янка Купала, Якуб Колас і Цішка Гартны. Першыя дзесяць год часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Янка Купала, Якуб Колас і інш.
У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлены ў студзені 1945 года.
На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы “Людзі на балоце” Івана Мележа, “Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля, “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна і многія іншыя творы.
У 2002 – 2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна– выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”, потым у складзе выдавецкага дому “Звязда”. З 2021 года рэдакцыя часопіса ўвайшла ў штат выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, рэцэнзіі.
У розны час галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Міхась Лынькоў, Іван Мележ, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Мікола Мятліцкі, Алесь Бадак.
З ліпеня 2021 года галоўным рэдактарам часопіса з’яўляецца Віктар Шніп.
У дадзеным аглядзе часопіса прапануем здзейсніць падарожжа па рубрыкам часопіса “Паэзія і проза”, “Навуковыя публікацыі”, “Постаці”, “Спадчына”, “Краязнаўства”.
Рубрыка «Паэзія і проза» знаёміць з артыкулам:
Пакуль жывём
У артыкуле надрукаваны новыя вершы Міколы Маляўкі.
Маляўка, М. Пакуль жывём / Мікола Маляўка // Полымя. — 2021. — №12.— С.3-9.
Рубрыка “Навуковыя публікацыі” прадстаўлена наступнымі артыкуламі:
Развіццё музычных вобразаў як прыём меладызацыі ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц і Раісы Баравіковай
Разгледжаны прыёмы меладызацыі ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц і Раісы Баравіковай.
Смолка, В. Развіццё музычных вобразаў як прыём меладызацыі ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц і Раісы Баравіковай / Вікторыя Смолка // Полымя. —2022. — № 10. — С.109-114.
Метадалагічныя асновы сучаснага беларускага літаратуразнаўства
Беларускае літаратуразнаўства на сучасным этапе ўяўляе сабою вельмі неаднародны корпус тэкстаў, сярод якіх ёсць і глыбокія тэарытычныя працы, створаныя з улікам цяперашніх тэндэнцый развіцця сусветнай літаратуразнаўчай думкі, і работы, якія прадаўжаюць метадалагічную інерцыю нацыянальнай навукі пра літаратуру.
Кісліцына, Г. Метадалагічныя асновы сучаснага беларускага літаратуразнаўства / Ганна Кісліцына // Полымя. — 2022. — №7.— С.104-109.
У рубрыцы “Постаці” вас могуць зацікавіць наступныя артыкулы:
Кандрат Крапіва : права на неўміручасць
Калі “зорка зорцы голас падае”, хораша не толькі ў паэзіі. Не менш хораша становіцца на душы і тады, калі адзін майстра слова шчыра гаворыць пра другога , свайго творчага настаўніка. Як гэта зрабіў Андрэй Макаёнак на вечары, прысвечаным 80 – годдзю Кандрата Крапівы, што праходзіў у тэатры імя Янкі Купалы.
Марціновіч, А. Кандрат Крапіва : права на неўміручасць / Алесь Марціновіч // Полымя .—2021. —№3.— С.132 – 142
Усевалад Ігнатоўскі : малавядомыя старонкі біяграфіі.
Калі прааналізаваць біяграфіі асоб, якія складаюць гонар і славу беларускага народа, то Усевалад Ігнатоўскі абавязкова трапіць у першую дзясятку гэтага спіса.Адзін з самых таленавітых беларускіх вучоных – гісторыкаў У. М. Ігнатоўскі ўнёс вялікі ўклад у станаўленне і развіццё БССР, яе навукі і культуры, асабліва ў правядзенне палітыкі беларусізацыі, утварэнне і развіццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута беларускай культуры, Беларускай акадэміі навук.

Іофе, Э. Усевалад Ігнатоўскі : малавядомыя старонкі біяграфіі / Эмануіл Іофе // Полымя . — 2021 . — № 12 . — С. 84 – 90.
Рубрыка “Спадчына” прадстаўлена наступным артыкулам:
На памяць ад Якуба Коласа: невядомыя інкрыпты класіка
Так прыемна мець у сваёй калекцыі кнігу любімага паэта ці пісьменніка. Некалькі радкоў на памяць ад аўтара робяць кожную такую кнігу ўнікальнай і непаўторнай.
У зборы твораў Якуба Коласа, які выйшаў ла яго 130 – годдзя, упершыню былі прадстаўлены асобным раздзелам інскрыпты паэта. У апошнім дваццатым томе пададзены 242 дарчыя надпісы класіка на кнігах, фотаздымках, часопісах, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным літаратурна – мемарыяльнам музеі Якуба Коласа і іншых установах.
Міцкевіч, В. На памяць ад Якуба Коласа : невядомыя інскрыпты класіка / Васіліна Міцкевіч // Полымя. — 2021. — № 8. — С. 105 – 110.
Рубрыка “Краязнаўства” знаёміць з артыкулам:
Навагрудскія літаратурныя ўзгоркі
Навагрудчына, Нваградчына, Навагрудак – унікальная старонка на літаратурна – мастацкую спадчыну. Здаецца, тут – сапраўдны эпіцэнтр, які выпеставаў і прыцягнуў да сябе многія таленты…
Карлюкевіч, А. Навагрудскія літаратурныя ўзгоркі / Алесь Карлюкевіч // Полымя. — 2022. — № 11. — С.125 -132.




































