Навум Якаўлевіч Гальпяровіч (нар. 14 студзеня 1948, Полацк) — беларускі журналіст, паэт. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021) Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966—1967), у полацкай аб’яднанай газеце «Сцяг камунізму» (1967—1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк. Скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут …