Мікола (Мiкалай Васiльевiч) Панасюк (9 сакавіка 1947, Драгічынскі р-н) – беларускі пісьменнік-дакументаліст, публіцыст, празаік. Нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад в. Галоўчыцы Драгічынскага раёна ў сям’і селяніна. Некранутая ў той час меліяратарамі прырода аказвала на фарміраванне светапогляду, характар хлопчыка надзвычай станоўчы ўплыў: сваё захапленне ён з ранніх гадоў спрабаваў выказаць мовай малюнкаў, …