14 студзеня 80 гадоў з дня нараджэння Веры Вярбы

Вера Вярба (сапр.: Гертруда Пятроўна Сакалова, 14 студзеня 1942, в. Высокі Гарадзец, Талачынскі раён — 15 ліпеня 2012, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчыца. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1964).

Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1958 г. скончыла сярэднюю школу ў Мінску і паступіла на філалагічны факультэт БДУ, які скончыла ў 1964. Працавала пазаштатным карэспандэнтам часопіса «Маладосць» (1964—1969), старшым інспектарам аддзела прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку (1969—1971). 3 1972 г. — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела пісем і інфармацыі рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1977 г. – пазаштатны карэспандэнт часопіса «Работніца і сялянка», з 1980 г. – у часопісе «Беларусь». Член СП СССР з 1964 г., абіралася членам бюро секцыі паэзіі СП БССР.

Дэбютавала ў 1958 г. вершамі ў рэспубліканскіх часопісах («Полымя», «Вясёлка», «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1987 г. – кніжка выбранай паэзіі «Белыя пісьмы».

Верш «Ручнікі», пакладзены на музыку М. Пятрэнкам, стаў папулярнай песняй (апроч гэтага, песні на вершы паэтэсы напісалі I. Барсукоў, Л. Свердзель). Творы Веры Вярбы перакладаліся на рускую і інш. мовы. Пераклала на беларускую мову «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» Р. Фраермана (1975).

Жыла ў Мінску.

Памерла 15 ліпеня 2012 года.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика