Паважаныя чытачы!
На абанеменце гарадской цэнтральнай бібліятэкі
па 16 снежня дзейнічае
кніжная выстава “Пясняр чыстае красы”,
прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка, літаратурнага крытыка, класіка беларускай літаратуры.
У сувязі з гэтай датай прапануем усім жадаючым прыняць удзел у анлайн-віктарыне па творчасці Максіма Багдановіча.
Удзельнікі атрымаюць сертыфікат.
- У чарговы зборнік гісторыка-літаратурнай серыі РВУ «Літаратура і Мастацтва» ўключаны даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910 – 1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы XX стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыі.
- У кнігу ўвайшлі выбраныя творы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, яго літаратурна-крытычныя артыкулы,пераклады і наследаванні.
- Творчасць Максіма Багдановіча напоўнена вобразамі-сімваламі роднага краю. Вершы паэта вызначаюцца гармоніяй думкі і пачуцця, тонкай музычнай мілагучнасцю.
- У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра генія беларускай зямлі Максіма Багдановіча, які здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг – стаць адной з першых зорак на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратурна–грамадскага руху Беларусі пачатку XX стагоддзя, застацца лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, перакладчыкам і празаікам.
- У кнігу ўвайшлі амаль усе паэтычныя творы і проза, большасць крытычных артыкулаў, рэцэнзіі і публіцыстычныя нарысы М. Багдановіча, а таксама некаторыя ўспаміны пра паэта.
- У кнігу ўвайшлі найбольш значныя творы беларускага класіка Максіма Багдановіча, які пры жыцці марыў пра зборнікі паэзіі “Пярсцёнак” ды “Шыпшына”. Гэтае выданне ў поўнай ступені выконвае яго запавет.
- У аднатомнік класіка беларускай літаратуры ўвайшлі ўсе найбольш значныя яго творы. Яны даюць добрае ўяўленне пра вельмі прывабны воблік гэтага выдатнага паэта, пра яго незвычайны талент.
- У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра генія беларускай зямлі Максіма Багдановіча, напісаныя ягонымі сучаснікамі, а таксама амаль усе паэтычныя творы паэта.
- Вянок — адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча, выдадзены ў 1914 годзе, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства. М. Багдановіч прысвяціў свой зборнік Сяргею Палуяну.
- Чытач пройдзе шляхамі і сцежкамі зямлі Максіма Багдановіча, не стамляючыся здзіўляцца, захапляцца, адчуваць сябе сапраўдным вандроўнікам. Ён пазнаёміцца з мясцінамі, якія звязаны з жыццём і творчасцю паэта, а таксама з мясцінамі тых літаратараў, якія тут жылі ці працавалі.
Спіс літаратуры:
- Максім Багдановіч: вядомы і невядомы : крытыка-архіўны зборнік / [укладанне і каментарыі Ц. В. Чарнякевіча ; прадмова і гласарый Ю. В. Пацюпы]. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011. – 388, [3] с.
- Максім Багдановіч. Я не самотны… : успаміны, артыкулы, вершы, пераклады / [укладальнік В. Шніп ; мастак У. Свентахоўскі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 334, [1] с.
- Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы : успаміны, артыкулы, прысвячэнні / [укладальнік Т. Э. Шэляговіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 350 с.
- Чырскі, М. А. Літаратурныя вандроўкі па зямлі Максіма Багдановіча / Мікалай Чырскі ; [фота: А. П. Дрыбас, Я. В. Пясецкі, Я. М. Чырскі]. – Мінск : Беларусь, 2020. – 107, [4] с.
- Багдановіч, М. А. Творы / Максім Багдановіч ; [укладанне і каментары Ю. В. Пацюпы] ; навуковы рэдактар А. С. Ліс. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 669, [1] с.
- Багдановіч, М. А. Пярсцёнак : выбраныя творы / Максім Багдановіч ; [укладанне У. М. Сіўчыкава]. – Мінск : Попурри, 2015. – 255 с.
- Багдановіч, М. А. Вянок : кніга выбраных вершаў / М. А. Багдановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 117 с.
- Багдановіч, М. Зорка Венера : творы / Максім Багдановіч ; уклад. і прадм. А. Клышкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 462 с.
- Багдановіч, М. Выбраныя творы / Максім Багдановіч ; уклад. С. Забродскай, Э. Золавай і інш. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1996. – 494 с.
- Багдановіч, М. А. Маладыя гады : выбранае / М. А. Багдановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 335 с.
- Максім Багдановіч / [укладальнік М. А. Бараноўскі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. – 328 с.
- Багдановіч, М. А. Выбраныя творы / Максім Багдановіч ; [прадмова А. Бадака]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. – 254, [1] с.
- Багдановіч, М. Цвяток радзімы васілька…: вершы / Максім Багдановіч ; пер. з бел. – Мінск : Мастацкая літаратура , 1992. – 159 с.
- Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе : дапаможнік для настаўнікаў / В. Я. Ляшук. – Минск : Аверсэв, 2008. – 255 с.
- Максім Багдановіч : энцыклапедыя / [складальнікі : І. У. Саламевіч, М. В. Трус ; пад навуковай рэдакцыяй М. В. Труса]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. – 605 с.
[свернуть]