Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць бібліятэкам.
23 лістапада ў рамках месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры ў бібліятэцы-філіяле №3 праходзілі літаратурныя хвілінкі «Гучыць паэзія ў душы». Карыстальнікам бібліятэкі было прапанавана выбраць урыўкі з кніг беларускіх пісьменнікаў, яны с задавальненнем чыталі творы Я. Коласа, П. Панчанкі, Я. Янішчыц, К. Крапівы, М. Пазнякова і інш.
Выхаванне любові да сваіх каранёў, да нацыянальнай спадчыны і культуры трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту. Таму юным чытачам удзялялася асобая ўвага. Каб абудзіць цікавасць і любоў да беларускай мастацкай кнігі, дзецям была падрыхтавана выстава навінак беларускіх пісьменнікаў «Калейдаскоп навінак». Але і дарослыя з задавальненнем успаміналі сваіх любімых аўтараў.