Тыдзень краязнаўства

У кастрычніку ў сектары краязнаўства  гарадской цэнтральнай бібліятэкі прайшоў Тыдзень краязнаўства “Калі хочаш ведаць край – у сектар краязнаўства завітай!”, прысвечаны Дню горада. Сектар краязнаўства наведалі навучэнцы сэрэдніх школ і гімназій горада, а таксама дзеці з мнагадзетных і апякунскіх сямей. Для школьнікаў былі праведзены самыя разнастайныя мерапрыемствы – Дзень інфармацыі “Листая краеведческий календарь», урок краязнаўства “Пинск – гордость и сердце Полесья», прэзентацыя-знаёмства “Сектар краязнаўства запрашае” і інш.  На мерапрыемствах, якія прайшлі ў межах Тыдня краязнаўства, хлопчыкі і дзяўчаты даведаліся аб некаторых звестках з гісторыі нашага горада, пра знакамітых землякоў, пра вуліцы горада і гістарычныя будынкі. З цікавасцю школьнікі гарталі фотаальбомы пра сучасны і старажытны Пінск. На працягу Тыдня і да канца кастрычніка ў сектары краязнаўства дзейнічала кніжная выстава “Пінск – і гордасць, і сэрца Палесся”.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика