“Беларускія рамёствы – душа народа”

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва займае важнае месца ў жыцці беларускага народа. Асабліва вялікая яго роля ў наш час, калі вырашаецца задача фарміравання ўсебакова развітага чалавека, інтэнсіўнага множання па-сапраўднаму значных духоўных каштоўнасцяў.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі надзвычай разнапланавае. Яно ўключае ў сябе габелен, ткацтва, вышыўку, кераміку, шкло, саломапляценне, разьбу па дрэве, ювелірнае мастацтва і інш. Аднак аб’ядноўвае ўсе гэтыя віды творчасці іх аўтэнтычнасць, моцнае эстэтычнае ўздзеянне на гледача, якое грунтуецца на арганічным выкарыстанні натуральных прыродных матэрыялаў і традыцыйнага дэкору. Менавіта гэта дазваляе дэкаратыўна-прыкладным вырабам захоўваць самабытнасць і нацыянальны каларыт.

Сучасныя беларускія майстры ствараюць унікальныя вырабы з розных дэкаратыўных матэрыялаў на аснове традыцыйных ручных тэхналогій, а таксама запускаюць свае аўтарскія праекты ў серыйную вытворчасць на базе сучасных машынных тэхналогій.

Чытальная зала цэнтральнай гарадской бібліятэкі

падрыхтавала

кніжную выставу «Беларускія рамёствы – душа народа»

і прапануе азнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі.

Выстава будзе дзейнічаць да сярэдзіны кастрычніка.

Спіс літаратуры:
  1. Беларускі габелен = Белорусский гобелен = Tapestry in Belarus / [укладальнік Л. І. Пятруль]. — Мінск : Беларусь, 2015. — 317, [2] с.
  2. Качан, Г. К. Куклы : обереги, обрядовые, игровые / Г. К. Качан ; [фото Д. В. Васильевой]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. — 85, [2] с. — (Энциклопедия народного мастера).
  3. Лабачэўская, В. А. Повязь часоў – Беларускі ручнік : альбом / В. Лабачэўская. — Мінск : Беларусь, 2002. — 230 с.
  4. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі /[ укладальнік  Я. М. Сахута]. — 2-е выданне. — Мінск : Беларусь, 2001. — 168 с. : іл.
  5. Починова, Н. В. Белорусская народная декоративная роспись / Н. В. Починова. — Минск : Высшая школа, 2005. — 174 с. : ил.
  6. Ржавуцкі, М. С. Беларуская гліняная цацка / М. С. Ржавуцкі. — Мінск : Полымя, 1991. — 142 с.
  7. Сахута, Я. М. Беларускае народнае кавальства / Я. М. Сахута ; [ілюстрацыі аўтара]. — Мінск : Беларусь, 2015. — 173, [1] с. : іл.
  8. Сахута, Я. М. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі / Я. М. Сахута ; [мастак В. Г. Паўлавец ; фота аўтара]. — Мінск : Беларусь, 2013. — 255 с.
  9. Селівончык, В. І. Беларускія народныя  паясы : тэхнікі вырабу, арнамент / Манахіня Васа (Селівончык) ; [фота Д. М. Казлоў]. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 302, [1] с.
  10. Слуцкія паясы : мастацтва, асобы, эпоха / [аўтар канцэпцыі, укладальнік Б. А. Лазука ; аўтары тэксту: У. І. Пракапцоў і інш. ; фота: А. А. Аляксееў і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2015. — 205, [10] с.
  11. Сучаснае беларускае  дэкаратыўна-прыкладное  мастацтва. XXI стагоддзе = Современное белорусское декоративно-прикладное искусство. XXI век : альбом / [аўтар тэксту К. С. Аксёнава]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — 395 с.
  12. Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка : [альбом-манаграфія] / [аўтар і укладальнік тэксту В. А. Лабачэўская]. — Минск : Литература и Искусство, 2008. — 176 с. : іл.
  13. Фадзеева, В. Я. Беларуская народная вышыўка / В. Я. Фадзеева ; [рэдактар В. К. Бандарчык] ; АН БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 194 с.
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика