Пасяджэнне гасцінай “Ліра” – «Голас сумлення і годнасці»

16 верасня ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа з нагоды 100-годовага юбілею народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна прайшло пасяджэнне гасцінай “Ліра” – “Голас сумлення і годнасці”. Падчас гутаркі навучэнцы ПДПТКМ №159 не толькі пазнаёміліся з яго жыццём і  творчасцю, але і даведаліся пра ўзнагароды і ганаровыя званні пісьменніка. На мерапрыемстве ўспаміналі Івана Шамякіна не толькі як творца, драматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча, але і даведаліся пра яго асабістае жыццё. Прысутныя таксама ўспомнілі вядомыя літаратурныя творы І. Шамякіна, асабліва ваеннай тэматыкі: “Трывожнае шчасце”, “Вазьму твой боль”, “Зеніт”, з зацікаўленнем праслухалі ўрывак з рамана “Глыбокая плынь”.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика