27 верасня 70 гадоў Надзеi Парчук

Парчук Надзея Мiкалаеўна (27 верасня 1951 г., в. Ладараж  Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) –  паэтка, публіцыст, літаратурны крытык, рэцэнзент, перакладчык, з 2009 года сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзілася 27 верасня 1951 г. у вёсцы Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па стане здароўя Надзея Мікалаеўна  на 5 гадоў пазней пайшла ў школу. Вучылася са сваім малодшым братам у адным класе. Пасля заканчэння дзесяцігодкі яна паспяхова  паступае ў  Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. Атрымаўшы спецыяльнасць бухгалтара ашчадных кас, Надзея Мікалаеўна 25 год свайго жыцця прысвяціла служэнню банкаўскай сістэме, працуючы канралёрам-касірам  ў Ладаражскай ашчаднай касе.

У цяперашні час Надзея Парчук ужо не працуе. Пайшла на датэрміновы заслужаны адпачынак. Аднак яна знайшла спосаб заставацца карысным грамадству і далей.

Літаратурнай творчасцю пачала займацца ў сакавіку 2001 года, а 4 кастрычніка гэтага ж года ў “Настаўніцкай газеце” у рубрыцы “Літаратурная гасцёўня” ўпершыню быў апублікаваны яе паэтычны твор. Затым Надзеіны вершы пачалі сустракацца на старонках такіх літаратурных газет, як “Голас Радзімы”, “Наша доля”(цяпер называецца “Вместе!”), “Преображение”, “ЛіМ”, у часопісах “Акно”, “Белые снегери” (Масква), альманасе “Гоман”, а таксама ў перыядычных выданнях Брэсцкай вобласці.

У сакавіку 2003 года выходзіць у свет яе першы зборнік вершаў “Жыццёвыя плыні”, а праз год у тым жа месяцы Надзея выпускае рускамоўны зборнік – “Я сердце людям подарю”. Трэцюю сваю кніжачку Надзея назвала “Ладараж”.

Надея Мікалаеўна з’яўляецца  ўтарам васьмі кніг паэзіі, каля сотні публікацый у розных выданнях.

Лаўрэат прэміі імя У. А. Калесніка.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика