Кніжная выстава “Кніга: ўчора, сёння, заўтра”

Свята беларускага пісьменства – дзень асаблівы. Дзень, калі мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія заклалі фундамент адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную і сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.

Традыцыя правядзення Дня беларускага пісьменства і друку бярэ пачатак у 1994 годзе, калі свята слова і кнігі ўпершыню прыняў Полацк.

Шлях да пісьменнасці быў доўгім і складаным. Прынята лічыць, што пачатак яму быў пакладзены каля шасці тысяч гадоў таму, прыкладна, у чацвёртым тысячагоддзі да нашай эры.

Кніга ж на Беларусі з’явілася ў Х стагоддзі,  разам з хрысціянствам.

У чытальнай зале гарадской цэнтральнай бібліятэкі з 30-га жніўня  па 16-га верасня   будзе дзейнічаць кніжная выстава “Кніга:  ўчора, сёння, заўтра”.

Дзякуючы кнігам  на выставе вы зможаце азнаёміцца з выявамі найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, з гісторыяй беларускай кнігі, пачынаючы ад часоў Полацкага, Смаленскага і Тураўскага княстваў  і да сённяшняга дня, а таксама з творамі Францыска Скарыны.

Запрашаем усіх жадаючых!

Список литературы:
  1. Гісторыя беларускай кнігі : У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (ХІХ—ХХІ стст.) / М. В. Нікалаеў. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя П.Броўкi, 2011. — 436 с.
  2. Гісторыя беларускай кнігі : У 2 т. Т. 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага / М. В. Нікалаеў. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя П.Броўкi, 2009. — 424 с.
  3. Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль / Эдуард Дубянецкі. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2018. — 60, [3] с.
  4. Журналистика — это… : к 75-летию факультета журналистики БГУ / [составители: Л. Саенкова-Мельницкая, Н. Федотова]. — Минск : Мастацкая лiтаратура, 2019. — 220, [2] с.
  5. Завальнюк, У. Францыск Скарына — духоўны светач Беларусі / Ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк. — Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены, 2019. — 427 с.
  6. Кніжныя скарбы Беларусі = Книжные сокровища Беларуси = Book Treasures of Belarus : 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню / [аўтары тэксту і ўкладальнікі: Т. А. Джумантаева, В. Я. Ашуева, В. А. Філімонава ; пераклад на англійскую мову А. В. Валасан ; фота К. М. Смалякова, І. У. Супранёнка]. — Мінск : Беларусь, 2017. — 241, [6] с.
  7. Кніжная спадчына Францыска Скарыны. Вяртанне = Книжное наследие Франциска Скорины. Возвращение = Book heritage of Francysk Skaryna. Returning : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [аўтары ідэі: Р. С. Матульскі, П. У. Калаур ; адказны рэдактар А. А. Суша ; пераклад на англійскую мову Г. М. Каваленка]. —  Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2017. — 190, [5] с.
  8. Кніжная спадчына Францыска Скарыны. Т. 1. Кніга Быцця = Книжное наследие Франциска Скорины. Т. 1. Книга Бытия = Book heritage of Francysk Skaryna. V. 1. The book of Genesis / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [аўтары ідэі: Р. С. Матульскі, П. У. Калаур ; адказны рэдактар А. А. Суша ; пераклад на англійскую мову Г. М. Каваленка, А. В. Ісаевай]. — Факсімільнае ўзнаўленне. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013. —  269, [2] с.
  9. Кніжная спадчына Беларусі = Книжное наследие Беларуси = Belarusian book heritage : з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / [складальнік А. А. Суша ; пераклад на рускую мову: Г. М. Малей ; пераклад на англійскую мову: С. Ю. Нагорны ; прадмова Р. С. Матульскага ; фота А. П. Дрыбаса]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — 411, [4] с.
  10. Мальдзіс, А. І. Ад Скарыны і Фёдарава —  у XXI стагоддзе : зборнік эсэ / Адам Мальдзіс. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. —  206, [1] с.
  11. Слово о книге: Афоризмы. Изречения. Литературные цитаты / Е. С. Лихтенштейн. — Москва : Книга, 1981. — 320 с.
  12. Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку [Выяўленчы матэрыял] = Spirydon Sobal and the origins of Mahilioŭ book-printing / [А. А . Агееў і інш. ; складальнік А. А. Суша ; рэдкалегія: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш. ; пераклад на англійскую мову: Ю. В. Бажэнаў ; фота А. П. Дрыбаса, А. Р. Шаблюка]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2016. — 245, [2] с.
  13. Сусветная спадчына Францыска Скарыны = Всемирное наследие Франциска Скорины = World heritage of Francysk Skaryna / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі” ; [складальнік А. А. Суша ; аўтары тэксту: А. А. Суша, Г. У. Кірэева ; рэдактар: С. М. Несцярэнка ; пад навуковай рэдакцыяй Р. С. Матульскага ; пераклад на англійскую мову: Г. М. Каваленка, Г. В. Цітова]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. — 421, [2] с.
  14. Франциск Скорина – белорусский гуманист, просветитель, первопечатник : сборник научных трудов / М. Б. Ботвинник (ответственный редактор) [ и др.]. — Минск : Высшая школа,1989. — 206 с.
  15. Францыск Скарына : новыя даследаванні / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа ; укладальнік  Аляксандр  Груша. —  Мінск : Беларуская навука, 2019. — 215 с.
  16. 500 гадоў беларускага кнігадрукавання : артыкулы, эсэ, вершы / [укладанне А. Бадака і В. Шніпа]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 334 с.
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика