6 жніўня ў Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі круглы стол “Узняцца да лёсу чалавечага”, прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння вядомага літаратурнага крытыка, беларускай літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціны Локун. Валянціна Іванаўна – аўтар звыш 150 навуковых артыкулаў аб развіцці беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры, лаўрэат прэміі прэзідэнтаў акадэмій …