22 чэрвеня 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Янчанкі

Мікола Янчанка (Мікалай Ігнатавіч Янчанка; 22 чэрвеня 1931, вёска Забалацце, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць – 19 ліпеня 2000) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Нарадзіўся ў сям’і калгаснага каваля. Да вайны ён скончыў два класы мясцовай школы, а затым з 1944 па 1946 – увесь курс пачатковай школы. Затым працягваў вучыцца ў Цішкоўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1952 годзе. Разам з бацькамі пераехаў у Магілёў, дзе  вучыўся на гістарычным факультэце педінстытута (1952 – 1956). Пасля яго заканчэння пяць гадоў працаваў настаўнікам на Бабруйшчыне.

З 1961 года жыў і працаваў на Гомельшчыне (выхавацелем Гарадзецкай школы-інтэрната на Рагачоўшчыне, настаўнікам Дварэцкай сярэдняй школы (1965 – 1966).

Затым у якасці журналіста працаваў у раённых газетах Рагачова, Жлобіна, Кармы, Калінкавіч. З 1972 года і да выхаду на пенсію ў 1991 годзе Мікола Ігнатавіч Янчанка быў на пасадзе адказнага сакратара рагачоўскай раённай газеты «Камунар». («Свабоднае слова»).

Пісаць вершы Мікола Янчанка пачаў яшчэ ў школе. Пачынаў пісаць па-руску. Першы верш надрукаваў у бабруйскай раённай газеце   «Камуніст» у 1958 годзе, калі працаваў настаўнікам.

У 1971 годзе выдаў зборнік вершаў «Разнотравье» (библиотечка Первая книга поэта). На роднай мове выдаў зборнікі паэзіі «Кросны» (1980) і «Жыцейка-жыта» (1990), творы для дзяцей «З людзьмі – добра» (1973), «Зраблю сонейка» (1978), «Лета ў серванце» (1981), «Жменька жалудоў» (1983), «Залаты вулей» (1986).

Перакладаў са славянскіх моў на беларускую.

Апошнія гады жыў і працаваў у вёсцы Ёлкі-Прыстой Рагачоўскага раёна.

Памёр Мікола Янчанка (Мікалай Ігнатавіч Янчанка) у 2000 годзе.

Імем Міколы Янчанкі  названа вуліца ў новым мікрараёне Рагачова.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика