Навінка ў краязнаўчым фондзе

У сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі з’явілася новая кніга з аўтографам аўтара. 20 красавіка пасля прэзентацыі ў вёсцы Рубель Столінскага раёна бібліятэку наведаў Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч – загадчык кафедры славянскiх народаў, доктар гiстарычных навук,прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна. У Аляксандра Мікалаевіча выйшаў гісторыка-краязнаўчы нарыс “Вёска Рубель на Століншчыне”. Кніга падрыхтавана ў межах Года малой радзімы і прысвечана гісторыі аднаго з самых буйных сельскіх населеных пунктаў Беларусі – вёскі Рубель Столінскага раёна. Будзем спадзявацца, што дадзенае выданне знойдзе свайго чытача сярод жыхароў нашага горада.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика