Вечар паэзіі “Абяцай Радзіме слова…”

6 красавіка Валянціне Міхайлаўне Коўтун – аўтару шматлікіх зборнікаў паэзіі і прозы, крытыку і літаратуразнаўцу, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, старшыні Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай, споўнілася б 75 гадоў.  Творчая спадчына Валянціны Коўтун добра вядома чытачам не толькі Беларусі, але і Украіны, Расіі, Літвы, іншых куткоў свету. У сярэдзіне 60-х яе імя прыгожа ўвайшло ў свет беларускай літаратуры, стала адметным для ўсіх і па-свойму родным для кожнага дзякуючы трапяткой мове, светлай лірыцы і душэўнай глыбіні. Пяру Коўтун належаць дзясяткі выданняў: ад зборнікаў паэзіі, раманаў, апавяданняў да літаратуразнаўчых прац.

Напярэдадні яе 75-годдзя ў Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы адбыўся вечар паэзіі “Абяцай Радзіме слова…”. Падчас сустрэчы прагучала шмат цікавых фактаў з біяграфіі, а таксама грамадскай дзейнасці Валянціны Коўтун. Сын Міхаіл падзяліўся сваімі ўспамінамі з адметных момантаў дзяцінства. Нявестка – асабістымі ўспамінамі аб сумеснай грамадскай дзейнасці. Шмат добрых слоў было сказана пра вучобу будучай пісьменніцы настаўніцай Малоткавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна. Не абышлі ўвагай творчасць паэта  і калегі па пяру.

Падчас сустрэчы прагучалі вершы і ўрыўкі з прозы Валянціны Міхайлаўны, напісаныя на роднай беларускай мове.

Напрацягу ўсяго мерапрымства ў зале панавала цёплая атмасфера, пранізаная ўспамінамі творчасці Валянціны Коўтун.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика