4 мая  110 год з дня нараджэння Пятра Рунца

Пятро Рунец (сапр. — Пётр Мікалаевіч Рунец) нарадзіўся 4 мая 1911 г. у вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1930 годзе скончыў курсы пры Барысаўскім педагагічным тэхнікуме. Затым настаўнічаў у вёсках Глінішчы і Сяліба Бярэзінскага раёна. У 1937 г. паступіў вучыцца, а ў 1940 г. скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М.Кірава ў Мінску. Увосень 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях у на Волхаўскім, Сталінградскім франтах. Двойчы паранены. У маі 1943 г. дэмабілізаваны. Працаваў у эвакуацыйным шпіталі, а затым у рэдакцыі новакузнецкай газеты «Большевистская сталь». У 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1946-1953 гг. – загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», у 1953-1962 гг. – літсупрацоўнік часопіса «Бярозка», у 1963-1971 гг. – рэдактар-стыліст на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1955 г.

Памёр Пятро Рунец  5 сакавіка 1997 года.

Узнагароджаны медалямі.

Першае апавяданне апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). Піша пераважна для дзяцей. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Юныя змагары» (1940), «У веснавыя дні» (1954), «Бярозавы конь» (1956), «Гіпсавая маска» Ц958), «Канец казкі» (1960), «Заламаны ражок» (1961), «Вясёлыя здарэнні» (1962), «Алёшка-верхалаз» (1963), «Аб чым шэпчацца аер» (1966) – абедзве аповесці ў 1971 г. выдадзены асобнай кнігай «Алёшка і яго сябры», «Важнае задание» (1968), «Белы васілёк» (1971), «Добрая душа» (1977), «Незвычайны збор» (1981), «Незвычайны наведвальнік» (1985), «Апошняе шчасце» (гумарэскі, 1984). Апублікаваў аднаактоўку «Сіні пясок» (1959).

Склаў зборнік успамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем» (з Я.Маўрам, 1948). У 1979 г. выдаў брашуру пра Я.Маўра «Чалавек з крылатай фантазіяй».

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы С.Міхалкова, Б.Емяльянава, Дж. Радары, Ж.Грывы, Л.Талвіра і інш.

 

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика