Пятро Рунец (сапр. — Пётр Мікалаевіч Рунец) нарадзіўся 4 мая 1911 г. у вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1930 годзе скончыў курсы пры Барысаўскім педагагічным тэхнікуме. Затым настаўнічаў у вёсках Глінішчы і Сяліба Бярэзінскага раёна. У 1937 г. паступіў вучыцца, а ў 1940 г. скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М.Кірава ў Мінску. …