3 мая 230 год з дня нараджэння Генрыка Жавускага

Генрык Жавускі (польск.: Henryk Rzewuski; 3 мая 1791)— польскі пісьменнік, публіцыст, палітык і масон. Адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў кансерватыўнай думкі 30—50-х гадоў XIX стагоддзя ў Беларусі, Літве і Польшчы.

Належаў да вядомага магнацкага роду Жавускіх. Быў сынам Адама Ваўжынца Жавускага — вядомага ў свой час палітычнага дзеяча і публіцыста, маршалка шляхты Магілёўскай губерні і расійскага сенатара, які быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая.

Хоць нарадзіўся Генрык Жавускі на Валыні, значную частку сваіх маладых гадоў ён правёў у сваёй бабкі Марыяны Рдултоўскай у Валамечцы Менскага ваяводства.

Вучыўся ў розных краях, служыў у войску Варшаўскага княства. Шмат падарожнічаў, жыў у Варшаве, Рыме, Парыжы, Пецярбургу, адпачываў з Адамам Міцкевічам у Крыме. Сваё жыццё скончыў у фамільным маёнтку ў Чуднаве на Валыні.

Генрык Жавускі быў адным найбольш вядомых прадстаўнікоў кансерватыўнай думкі 30—50-х гадоў XIX стагоддзя ў Беларусі, Літве і Польшчы. Яго філасофскія і грамадска-палітычныя погляды складаліся пад уплывам такіх вядомых прадстаўнікоў заходнееўрапейскага традыцыяналізму як Луі дэ Банальда (1754—1840) і Жазеф дэ Местр (1753—1821).

Пасля вяртання ў 1832 годзе з эміграцыі ён пасяліўся ў Чуднаве на Валыні. У 1832—1836 гг. знаходзіўся на пасадзе маршалка Жытомірскага павета. Уласна там ён ініцыяваў стварэнне «Пецярбургскага гуртка» — літаратурна-палітычнай групоўкі кансерватыўнага кірунку

У 1830-я гг. ідэалагічныя прынцыпы «Tygodnika Petersburskiego» амаль не выклікалі пярэчанняў у грамадстве. Уплыў групоўкі штотыднёвіка, у якую ўваходзіў і Г. Жавускі, быў такі аўтарытэтны, што іншы погляд на літаратуру і грамадскае жыццё прысутнічаў толькі ў непадцэнзурных выданнях. Сітуацыя змянілася, калі Генрык Жавускі, пачаў прэтэндаваць на ролю галоўнага ідэолага групоўкі. Калі ён выдаў двухтомныя «Mieszaniny obyczajowe» («Мешаніна традыцый»), пратэсты супраць гэта кнігі прывялі да таго, што нават Юзаф Крашэўскі, які напачатку падтрымліваў групоўку, выступіў з рэзкаю крытыкаю аўтара і антыпатрыятычнай накіраванасці яго «Mieszanin».

У палітычных поглядах Г. Жавускага дамінавала ідэя нязменнасці грамадскага быцця, супрацьстаяння ўсялякім пераменам усталяваных сацыяльных адносін, усялякім зменам традыцыйных формаў існавання грамадства.

Дзіцячыя ўражанні, як сам потым сцвярджаў, паўплывалі на ўсё яго жыццё. Г. Жавускі пазнаёміўся і пасябраваў з Адамам Міцкевічам. Менавіта Міцкевіч у канцы 1820-х падштурхнуў Жавускага да напісання першых шляхоцкіх «гавендаў» — гутарак, створаных на падставе сапраўдных мясцовых аповедаў, сямейных паданняў, з якіх пазней паўсталі знакамітыя «Успаміны пана Севярына Сапліцы, парнаўскага чашніка».

З дапамогай А. Міцкевіча «Успаміны» былі выдадзены ў 1839—1841 гадах на эміграцыі ананімна (першае выданне 1844 г. у межах Расійскай імперыі было моцна «папраўленае» цэнзурай). Першыя 20 частак цыкла апавяданняў пабачылі свет у Парыжы, а яшчэ пяць пазней у Вільні.

Пісьменнік Жавускі стварыў узор, як трэба паводзіць сябе патрыёту края, калі радзіма ў смяротнай небяспецы.

У 1851 годзе Генрык Жавускі пачаў выдаваць «Dziennik Warszawski», які стаў значным этапам у летапісе польскай прэсы: гэта было першае польскае выданне, якое рабілася па заходнееўрапейскім узоры. Чытачы, аднак, хутка адвярнуліся ад «Dziennika», бо рэдактар ​​з сваёй прамалінейнасцю развіваў у выданні свае арыстакратычна-клерыкальныя погляды.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика