Дзень роднай мовы «Гавары са мной па-беларуску»

23 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшоў дзень роднай мовы «Гавары са мной па-беларуску», у якім прынялі ўдзел выхаванцы з д/с №45. Спачатку бібліятэкар расказала аб галоўных сімвалах Беларусі. Затым распавяла аб беларускіх абрадавых традыцыях, паказала прыгажосць беларускай мовы праз мілагучнасць гучання беларускамоўных слоў, узгадала выказванне класіка беларускай літаратуры В. Быкава: “Я беларус, мая родная мова – беларуская”. Падчас мерапрыемства наведвальнікі пазнаёміліся з беларускай абрадавай лялькай, даведаліся, якіх відаў яны бываюць, і для чаго прызначана кожная. Бібліятэкар майстравала лялькі сваімі рукамі, накшталт тых, якімі карысталіся нашы продкі, каб абараніцца ад злых духаў, хваробаў, няшчасцяў. Сустрэча суправаджалася відэапрэзентацыяй і дэманстраваннем экспанатаў лялек мясцовай майстрыхі Сафіі Цібец. У канцы сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў падарунак – рукавічку з прапановай “Гавары са мной па-беларуску!”. Прыемным бонусам сталі кнігі-падарункі бібліятэцы ад д/с №45.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика