Паважаныя сябры!
5 сакавіка 2021 г. будзе адзначацца 125 гадоў з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Да гэтай даты абанемент гарадской цэнтральнай бібліятэкі арганізаваў
кніжную выставу “Тварэц нацыянальнай байкі”.
Выстава дзейнічае з 1 па 20 сакавіка 2021 г.
Будзем рады бачыць вас!
- У зборнік увайшлі лепшыя байкі, сатырычныя і гумарыстычныя вершы і эпіграмы Кандрата Крапівы, якія перажылі свій час. Яны захапляюць сваёй мудрасцю, паэтычнасцю, свежасцю мастацкіх фарбаў. Пісьменнік выкрывае нейкую загану праз смех, што больш дзейсна, чым просіта указваць на гэтую загану. Вось чаму героямі сваіх баек ён рабіў гультаёў, дэмагогаў, кар’ерыстаў, невукаў, прыстасаванцаў, злодзеяў і інш. Крапівінская сатыра і сёння дапамагае выкараняць у грамадстве гэтыя недахопы.
- Выданне да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы склалі яго найлепшыя п’есы, байкі, вершы і апавяданні.
- Гераізму савецкіх людзей у вайну і ў мірны час прысвечаны драмы “Канец дружбы”, “Партызаны”, “Проба агнём”, “З народам” і “Пяюць жаваранкі”. У сатырычных камедыях “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Людзі і д’яблы” , “ і розных прыстасаванцаўБрама неўміручасці”, аўтар выкрывае бюракратаў, нахабнікаў, кар’ерыстаў.
- У кнізе друкуюцца сатырычныя і гумарыстычныя вершаваныя творы Кандрата Крапівы, напісаныя ім на працягу свайго сямідзесяцігадовага пісьменніцкага шляху.
- У кнігу класіка беларускай літарагуры Кандрата Крапівы (1896—1991) увайшлі шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі «Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці», «Мілы чалавек “, “На вастрыі”.
- У першы том двухтомніка увайшлі сатырычныя і гумарыстычныя вершы, байкі, эпіграмы, паэмы “Біблія” і “Хвядос – Чырвоны нос”.
- Кнігу Кандрата Крапівы склалі найбольш значныя творы розных жанраў– вершы, байкі, камедыі, апавяданні, раман “Мядзведзічы” пра калектывізацыю сельскай гаспадаркі, публіцыстычныя артыкулы на хвалюючыя тэмы сучаснасці, лісты да вядомых дзеячаў культуры і літаратуры, да блізкіх пісьменніка. Гэта сорак другі том кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”.
- У 4 том Збору твораў Кандрата Крапівы ўвайшлі п’есы “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Пяюць жаўранкі” і інш.
- У першы том уключаны толькі паэтычныя творы: байкі, фельетоны, эпіграмы і паэмы, напісаныя пісьменікам за ўсе гады творчай працы.
- В сборник народного писателя Белоруси Кондрата Крапивы вошли басни, сатирические стихи и поэмы.
- Крапіва, К. Выбраныя творы / К.Крапіва. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 628 с. – (Беларускі кнігазбор. Серыя 1. Мастацкая літаратура)
- Крапіва, К. Збор твораў. У 6 т. Т. 4 : п ‘есы / К. Крапіва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 399 с.
- Крапіва, К. Выбраныя творы : байкі, вершы, эпіграмы / Кандрат Крапіва ; [складальнік Т. У. Люковіч]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. – 271 с.
- Крапіва, К. На вастрыі : п’есы, апавяданні, вершы і байкі / Кандрат Крапіва ; [уклад.: А. Атраховіч, В. Шніп ; мастак А. Александровіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 382, [1] с.
- Крапіва, К. Брама неўміручасці : п’есы / Кандрат Крапіва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 229, [2] с.
- Крапіва, К. Байкі і вершы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / К. Крапіва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 230 с.
- Крапіва К. Выбраныя творы: У 2-х т. Т. 1: Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы, апавяданні, фельетоны, памфлеты, аўтабіяграфія / К. Крапіва ; прадмова І. Навуменкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 478 с., 8 л. іл.
- Крапіва, К. Збор твораў у 5 т. Том 1 : Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы / К. Крапіва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 442 с., іл.
- Крапива, К. Колючий строй : стихи, басни : авторизованный перевод с белорусского / Кондрат Крапива; [предисл. И. Науменко]. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1989. – 205[1] с., [1] л. портр. – (Белорусская поэзия).
- Крапіва, К. Выбраныя творы: У 2-х т. Т. 2 : П’есы / К. Крапіва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 622 с., 8 л. іл.
Кандрат Крапiва – байкапiсец
Да жанру байкi Кандрат Крапiва звярнуўся ў 1922г., калi пачаў пiсаць па-беларуску. Асаблiвы росквiт К.Крапівы-байкапiсца прыпадае на 1925-1929гг., калi была напiсана большая частка баек. У 1927 г. байкi выйшлi асобнай кнiжкай, якая так i называлася “Байкi”. Народны погляд пiсьменнiка на рэчаiснасць, шырокае выкарыстанне фальклору, прыказак i прымавак надавалi мове яго баек народны характар. Яго задача заключалася ў тым, каб пры дапамозе канкрэтных, простых i даступных народу вобразаў, раскрыць сутнасць той цi iншай жыццёвай з’явы.
Пра байку, яе ролю і прызначэнне К.Крапіва сказаў дакладна і ёміста:
“Хто не ведае гэтай руплівай і цікаўнай, з выгляду простай, але вострай на язык бабулі, якая можа расказаць забаўную гісторыю пра падзеі сярод звяроў, але мы пад гэтымі звярамі ўгадваем людзей, якіх добра ведаем у жыцці. Ёй да ўсяго ёсць справа: яна можа сунуць нос і туды, дзе яе не просяць, а пасля расказаць пра дзівосы, якія там бачыла, выставіць на смех нават таго, хто ўжо, апрача смеху, нічога не баіцца. Высмеяць, нягледзячы на асобы, тым больш што ёй сапраўдных асоб і называць няма патрэбы: яна падасць гэта ў алегарычнай форме, дзе дзейнічаюць умоўныя персанажы – жывёлы або людзі”.
Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я — пякучка-крапіва.
Я расту вось тут пад плотам
I не так даўно ўзышла,
А ўжо многім абармотам
Рукі-ногі папякла.
Хто палез за агуркамі,
Хай той носіць пухіры —
Мяне голымі рукамі
Асцярожна, брат, бяры.
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я — пякучка-крапіва.
1922 г.
Так нарадзілася літаратурнае імя, псеўданім пісьменніка – Крапіва. Гэты псеўданім вельмі трапна і дакладна перадае адметнасць творчасці аўтара. У вершы Кандрат Крапіва акрэсліў сваю творчую звыш-задачу – апякаць розным “абармотам рукі-ногі”, а гэта значыць, мастацкім словам змагацца супраць заган людзей. Верш “Крапіва” з’яўляецца своеасаблівай пісьменніцкай дэкларацыяй.
Ехаў Дзедка на кірмаш,
З ім на возе — Баба.
Конік з выгляду — дарма,
Ды цягнуў ён слаба:
Меў не болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая — сем пудоў,
Сама меней важыць.
Пад узгорак або ў гразь —
Конь насілу возьме.
Стала Баба памагаць…
Седзячы на возе.
Што ж, каню другі гадок.
Дык яна — за вілы
Ды нагамі ў перадок
Пхне, як мае сілы.
— Кінь, дурная, бо зганю! —
Дзед тут Бабе кажа.—
Ты паможаш так каню,
Як хваробе кашаль.
— Ах ты, ёлупень стары! —
Баба Дзеда лае.—
Стой жа тут, хоць ты згары!
Мне бяда малая.
Потым — гоп яна з калёс,
Села ля дарогі,
А каня як чорт панёс,—
Дзе ўзяліся й ногі!
Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж «бабы»:
Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы — слабы.
Ды такая не ўцячэ!
Скажам ёй нарэшце:
— Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!
1925 г.
Байка «Дзед і Баба» ўпершыню была надрукавана ў газеце «Беларуская веска» пад назвай «Баба з калёс, дык каня як чорт панёс». Мараль байкі прагучала ўжо ў самой назве твора. Сатыра ў ёй накіравана супраць бюракратызму.У вобразе Бабы, што стала “памагаць… седзячы на возе”, — бюракратаў, якія пазашываліся ў кабінетах і з усяе сілы імкнуцца пераканаць усіх у сваёй кіпучай дзейнасці, а на самай справе толькі перашкаджаюць працаваць іншым. Без такіх бы “каня як чорт панёс”, а з імі — воз ні з месца.
Бывае праўда ў вочы коле…
Раз гнаў пастух свіней у поле.
Адзін вялізарны Парсюк,
Які абегаў вёску ўсю,
За раніцуабшнырыў завуголле,
Цяпер такі меў выгляд важны,
Што нос ане дастаць і сажнем—
Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,
А што ў самога на лычы,
Не бачыў гэтага, аднак.
І вось адзін тут Падсвінак,
Які заўважыў бруд раней,
І кажа: —Дзядзечка, твой лыч у брудзе!
Нязграбна гэта й між свіней,
А што ж, калі заўважаць людзі?
Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз’юшан:
—Цераз цябе я чырванець прымушан!
Такое мне сказаць асмеляцца ня многія,
Дык гэта ж — дэмагогія! —
Парсюк наш лаецца, не дараваць клянецца:
— І месца мокрага,— крычыць,— не застанецца!
Ты мой свінячы гонар закрануў!—
І так ён Падсвінака грызануў,
Што той за сажняў пяць адскочыў.
Парсюк не надта быў ахвочы
Глядзецца праўдзе ў вочы.
1927 г.
У вобразе ганарыстага Парсюка паказана ўся небяспечнасць пыхлівых і ганарыстых, бо такія пазбаўлены самакрытыкі, здольнасці бачыць, “што ў самога на лычы”. Затое “ганарыстыя парсюкі” вельмі падазроныя, помслівыя: “і так ён Падсвінака грызануў, што той за сажняў пяць адскочыў”.
У адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая,
А лоб дык вось наадварот —
Такога не страчаў ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
У іншага дык выскачыў бы й дух,
А ён — нічога,
І вось за дурасьць гэту
Яго вучоным раз празвалі нейк на сьмех,
А каб двара не перабег,
На шыю прывязалі мету:
— Вось, — кажуць, — і дыплом табе.
Што гэта за “дыплом “,
Баран — ні “мя “, ні “бэ “,
Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
— А што ж ты думала, сястрыца!
Хіба мне пахваліцца няма чым?
Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
І не раўняйся ты са мною.
Аб гэтым лепей памаўчы,
— Сказала яму Кошка.
— Каб ты быў разумнейшы трошка
Ды розумам раскінуць мог авечым,
То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
Бо заслужыў ты свой дыплом
Не галавой, а лбом.
——————————
Другі баран — ні “бэ “, ні “мя “,
А любіць гучнае імя.
1926 г.
Iронiя тут вынiкае ў падтэксту. Баран сапраўды заслужыў дыплом галавою. Толькi не розумам, а iлбом. Само слова “баран” стала сiнонiмам тупасцi i разумовай абмежаванасцi. Але ад жывёл розуму нiхто не патрабуе. Смешна тое, што не маючы розуму, баран вырашыў здабыць сабе славу iлбом.
Ідэя твора – асуджэнне пісьменнікам тых, хто не здольны крытычна паставіцца да сябе, а любяць пакрасавацца, узвысіцца над іншымі, сцвердзіць сябе не розумам, а дужасцю, фізічнай сілай і ўпартасцю.