Паважаныя сябры!
Да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы
абанемент Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі
прапануе вашай ўвазе
кніжную выставу “Слова пра пісьменніка”.
На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры.
Выстава будзе дзейнічаць з 1 па 20 сакавіка 2021 г.
- Кніга прысвечана жыццю і творчасці Кандрата Крапівы. Аўтар паказвае своеасаблівасць сатырычнай паэзіі, мастацкай прозы і драматургіі народнага пісьменніка. Беларусі, харакрарызуе яго навуковую дзейнасць. Дапоўнена новыми артыкуламі, у якіх разглядаюцца крапівінскія творы 70 – 80-х гадоў, згадваюцца асабістыя сусутрэчы даследчыка з пісьменнікам.
- Даследуецца драматургічная творчасць старэйшыны беларускай літаратуры, анроднага пістменніка Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі СССР і БССР Кандрата Крапівы. На шырокім фактычным матэрыяле прасочваецца станаўленне творчай індывідуальнасці К. Крапівы-драматурга ў кантэксце развіцця ўсёй беларускай драматургіі.
- У дапаможніку раскрыта методыкам вывучэння творчасці Кандрата Крапівы, а таксама манаграфічных тэм, прысвечаных пісьменніку; змешчана сістэма ўрокаў па вывучэннітвораў і манаграфічных тэм; прыведзены метадычныя рэкамендацыі па правядзенні розных тыпаў і відаў заняткаў.
- Дапаможнік для настаўнікаў устаноў,яякія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і студэнтаў – філолагаў.
- Асвятляецца жыццёвы і творчы шлях Кандрата Крапівы , выдатнага драматурга, байкапісца, публіцыста, вучонага, грамадскага дзеяча, прыводзяцца багатыя факты з яго жыця, фатаграфіі. На аснове аналізу многіх твораў вызначаюцца асаблівасці творчай манеры пісьменніка, адметныя рысы яго майстэрства.
- Кніга аб жыцці і творчасці выдатнага народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Адрасавана тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, вывучае ці выкладае яе ў сістэме сярэдняй адукацыі.
- Чарговая кніга серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» прысвечана памяці Кандрата Крапівы, класіка беларускай літаратуры. Выданне ўкладзена яго ўнучкай. кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам Аленай Ігараўнай Атраховіч. У кнізе змешчаны ўспаміны родных і блізкіх Кандрата Крапівы, яго сяброў і знаёмых, тых, хто ведаў яго асабіста. а таксама тых, хто даследаваў яго творчы і жыццёвы шлях. У выданні адлюстраваны малавядомыя факты, старонкі радаводу, раскрыта творчая лабараторыя пісьменніка, чыя праца на карысць беларускай культуры застанецда прыкладам самаадцанага служэння Радзіме.
- Кандрат Крапіва. Шлях да неўміручасці : [успаміны, эсэ / укладанне А. І. Атраховіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 236, [2] с., [24] л. іл., партр., факсім. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі)
- Бугаёў, Д. Я. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Д. Я. Бугаёў. – 2-е выданне, дапрацаванае і дапоўненае. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 316 с.
- Сабалеўскі, А. В. Кандрат Крапіва : постаць і творы / Анатоль Сабалеўскі. – 2-е выданне, дапрацаванае і дапоўненае . – Мінск : Народная асвета, 2003. – 304 с.
- Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе : дапаможнік для настаўнікаў / В. Я. Ляшук, М. І. Яніцкі. – Минск : Аверсэв, 2007. – 192 с. – (Бібліятэка настаўніка)
- Мішчанчук, М. І. Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў і студэнтаў-філолагаў / М. І. Мішчанчук. – Брэст : БрДУ імя А.С.Пушкіна, 2008. – 192 с.
- Лаўшук, С. С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 252 с.
- Сабалеўскі, А. Кандрат Крапіва : нарыс жыцця і творчасці : для сярэдняга і старэйшага школьнага узросту / А. Сабалеўскі. – Мінск : Нар. Асвета, 1989. – 222 с.: іл. – (Народныя пісьменнікі БССР).
Пісьменнікі Беларусі – пра Кандрата Крапіву
“Можна зайздросціць пісьменніцкаму шчасцю Кандрата Крапівы, але разумней будзе вучыцца ў яго. А вучыцца ёсць чаму, бо Крапіва Кандрат Кандратавіч з тых старэйшых пісьменнікаў, у якіх ёсць чаму вучыцца – гэта школа літаратурная, школа навуковая, школа чалавечая”
Алесь Петрашкевіч
“Крапіва, безумоўна, вялікі майстар байкі і камедыі, але ён і добры лірычны паэт, і цудоўны бытапісец. Дыяпазон яго творчасці вельмі шырокі, таму што пісьменнік шырока глядзіць на жыццё і глыбока пранікае ў яго тайнікі: ён бачыць у ім і гераічнае, і трагічнае, і смешнае”
Пятро Глебка
“Ёсць людзі, якія маюць быццам не адно жыццё, не адну біяграфію, – жыццё іх упрыгожвае многія тысячы жыццяў, біяграфій! Дзелячыся з мноствам людзей багаццем сваёй душы, чалавек тады не бяднее, а наадварот – узбагачаецца сілай народа, яго ўдзячнасцю і любоўю. Такім чалавекам – сапраўдным сынам народа – мы называем і Кандрата Крапіву.”
Янка Брыль
“Стыхія камічнага, якая выбухнула ў крапівінскім таленце, была такой напорыстай, магутнай, што адразу забяспечыла паэту-сатырыку самую шырокую і ўдзячную аўдыторыю. Рагатала ўся Беларусь: байкі, вершы Кандрата Крапівы чыталі, атрымаўшы свежую газету і пасеўшы на прызбе, вясковыя дзядзькі, без іх не абыходзіліся самадзейныя спектаклі, сходкі, з крапівінскімі прыпеўкамі ішлі ў наступ за новы быт рашучыя камсамольцы дваццатых і трыццатых гадоў”
Іван Навуменка
“Кандрат Кандратавіч Крапіва – адзін з папулярнейшых і славутых пісьменнікаў нашай рэспублікі. Вясновыя галасы зямлі – у ягоным голасе, ясныя промні – у яго шчырым сэрцы: доля народа, Радзіма жыве, іскрыцца ў яго творах”
Антон Бялевіч
“Уся творчасць К. Крапівы трывала сваімі карэннямі звязана з лёсам народа, вырасла з самага жыцця, шчодра, шаноўна і ўмела ўвабрала ў сябе невычарпальнае багацце жывой народнай мовы, сілы і мудрасці народнай”
Антон Бялевіч