Гадзіна інфармацыі “Адкрываем нанова беларускае роднае слова”

21 лютага ў сектары краязнаўства цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбылася гадзіна інфармацыі “Адкрываем нанова беларускае роднае слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці і дарослыя. Прысутныя паслухалі вершы, казкі і нават паглядзелі мультфільм на беларускай мове. Дзеці і дарослыя актыўна ўдзельчалі ў гульні “Перакладзі слова” – перекладалі словы спачатку з рускай мовы на беларускую, а потым наадварот. Цікавай і пазнавальнай была квэст-гульня – “Знайдзі і прачытай”, для правядзення якой была падрыхтавана кніжная выстава “Беларуская мова – мелодыя сэрца”, а таксама пытанні з заданнямі. Дарэчы, на выставе была прадстаўлена не толькі літаратура на беларускай мове з фонда сектара краязнаўства, але і з фонда культурна-асветніцкага цэнтра “Максімум”, у тым ліку і пераклады з іншых моў. Амаль усе прысутныя прынялі актыўны ўдзел у гульнях, з задавальненнем чыталі на роднай мове. Закончылася беларускамоўнае мерапрыемства цудоўнай беларускай песняй, пад якую самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчаты нават станцавалі.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика