20 сакавіка 75 гадоў Канстанціну Баландзіну

Канстанцін Іванавіч Баландзін (20 сакавіка 1946 г., в. Крошын Баранавіцкага р-на Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці) – вучоны-гісторык, культуролаг.

Баландзін К. І. закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Гісторыя» у 1969 годзе. У 1971–1973 гадах Канстанцін Баландзін працаваў у Фрунзенскім раённым камітэце ЛКСМБ г. Мінска.

У 1976 годзе Канстанцін Баландзін скончыў аспірантуру Беларускага палітэхнічнага інстытута, у 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Дзейнасць камсамола Беларусі па павышэнню культурнага ўзроўню рабочай моладзі (1959–1965 гг.)”.

К. І. Баландзін з 1976 года працуе на кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. З 1983 года – дацэнт. З 1993 года ўзначальваў кафедру, з 2000 года быў прарэктарам на навучальнай рабоце. З 2010 года з’яўляецца намеснікам дырэктара Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій БНТУ.

Навуковыя інтарэсы К. І. Баландзіна: гісторыя Беларусі, беларускай культуры, культуралогія, методыка выкладання, праблемы моладзі. Мае болей 110-цi навуковых і навучальна-метадычных публікацый, у тым ліку: «Культуралогія» (2004, 2010), «Гісторыя культуры Беларусі» (2014), «Гісторыя Беларусі» (2015) і інш.

Узнагароды К. І. Баландзіна: нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996), юбілейныя медалі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (2005), «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (2008), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь пекла нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), знакі «За актыўную работу ў камсамоле», «За актыўную работу ў ССА» і інш.

на русском

Константин Иванович Баландин (20 марта 1946, село Крошин, Барановичский район, Барановичской обл. (ныне Брестская область) – ученый, историк, культуролог.

К.И. Баландин окончил Минский государственный педагогический институт им. М. Горького в 1969 году по специальности «Істория». В 1971–1973 годах Константин Баландин работал во Фрунзенском райкоме комсомола г. Минска.

В 1976 году Константин Баландин окончил Белорусский политехнический институт, в 1977 году защитил диссертацию.

К. И. Баландин работает на кафедре истории, мировой и национальной культуры факультета менеджмента и гуманитарных технологий Белорусского национального технического университета с 1976 года. С 1983 г. – доцент, с 1993 г. заведовал кафедрой, с 2000 г. – проректор по учебной работе. С 2010 г. – заместитель директора Республиканского института инновационных технологий БНТУ.

Научные интересы К. И. Баландина: история Беларуси, белорусская культура, культурология, методика преподавания, проблемы молодежи. Имеет более 110 научных и учебных публикаций, в том числе: «Культурология» (2004, 2010), «История культуры Беларуси» (2014), «История Беларуси» (2015) и другие.

Награды К. И. Баландина: нагрудный знак «Отличник образования Республики Беларусь» (1996 г.), юбилейные медали «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.». (2005 г.), «90 лет Вооруженных Сил Республики Беларусь» (2008 г.), «65 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков» (2009 г.), знаки «За активную работу в комсомоле», “За активную работу в ССА» и др.

[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика