19 сакавіка 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Кісялёва

Генадзь Васільевіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна Маскоўская вобл. РСФСР — 14 лістапада 2008, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык, археограф. Доктар філалагічных навук (1994), кандыдат гістарычных навук (1964).

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску ў 1948г. Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1953), працаваў у архіўных установах Літоўскай ССР (1953—1956, 1960—1971). У 1959 г. скончыў вучобу ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 гадах — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Літоўскай ССР. З 1971 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
Член СП СССР з 1964г.

У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў, сярод якіх «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982) і нш. Даследаваў беларускую літаратуру, гісторыю грамадскай думкі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі XIX стагоддзя, жыццё і дзейнасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі.

Памёр Генадзь Васільевіч Кісялёў 14 лістапада 2008 г. ў Мінску.

Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

на русском

Киселев Геннадий Васильевич (19 марта 1931, Коломна, Московская область, РСФСР – 14 ноября 2008, Минск) – белорусский литературовед, писатель, историк, археограф. Доктор филологических наук (1994), кандидат исторических наук (1964).

Родился в семье служащих. В 1948 году окончил среднюю школу в Витебске. Окончил Московский историко-архивный институт (1953 г.), работал в архивных учреждениях Литовской ССР (1953–1956, 1960–1971). В 1959 году окончил Московский историко-архивный институт. С 1960 по 1971 год – научный сотрудник Центрального государственного исторического архива Литовской ССР. С 1971 г. – научный сотрудник Литературного института им. Янки Купалы АН БССР.
Член СП СССР с 1964 года.

Дебютировал в печати в 1958 году. Автор сборников исторических и литературоведческих материалов, среди которых «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982) и др.

Изучал белорусскую литературу, историю общественного мнения и национально-освободительного движения в Беларуси XIX века, жизнь и творчество К. Калиновского, В. Дунина-Марцинкевича, Ф. Богушевича, А. Верига-Даревского, П. Шпилевского, Я. Коласа и Я. Купалы. Работал по изучению жизни и деятельности Ф. Скорины.

Геннадий Васильевич Киселев скончался 14 ноября 2008 года в Минске.

Награжден Государственной премией БССР имени Якуба Коласа (1990) за книги историко-литературного исследования «Разыскивается классик…» и «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика