Паважаныя сябры!
Гарадская дзіцячая бібліятэка им. Я. Коласа
запрашае вас наведаць
кніжную выставу “Дзіўная родная мова”,
прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Чакаем вас па адрасу: вул. Брэсцкая, 56 (абанемент малодшых школьнікаў, 1-ы паверх).
Кніжная выстава будзе дзейнічаць з 19 по 26 лютага.
- У беларускай мове ёсць словы, запазычаныя з іншых моў. Яны пранікалі ў беларускую мову на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця рознымі шляхямі, аднак з цягам часу прыжыліся і ўжо сёння ўспрымаюцца як спрадвечна беларускія. Акрамя карыснай інфармацыі выданне дапоўнена займальнымі заданнямі, якія дазволяць яшчэ лепш засвоіць матэрыял.
- Калі вы ніколі не запісвалі лічбы літарамі і не ведаеце, што некалі кожная літара алфавіта мела сваю адмысловую назву, тады самы час адправіцца ў падарожжа ў свет гэтых спецыфічных графічных знакаў. На старонках кнігі кемлівы чытач знойдзе шмат цікавай інфармацыі з гісторыі з’яулення літар, іх напісання і ўжывання, а таксама дазнаецца, якія з іх асабліва ўшанаваны ў Беларусі.
- Развіццё мовы — гэта няспынны працэс, які адбываецца па сваіх правілах і законах. Існуюць такія і ў беларускай мове. Многія навукоўцы адзначаюць асаблівую мілагучнасць беларускай мовы, што з’яўляецца вынікам працэсаў акання і якання ў мове. Гэта кніга прысвечана арфаграфічным сакрэтам пераходу адных літар у іншыя і законам, якіх яны прытрымліваюцца.
- Самацветамі роднай мовы называюць пісьменнікі, фалькларысты і лінгвісты фразеалагізмы. Гэтыя моўныя адзінкі упрыгожваюць мову, робяць яе больш выразнай, вобразнай. Шмат цікавай інфармацыі аб гісторыі ўзнікнення таго ці іншага фразеалагізма, правілах іх выкарыстання, а таксама адпаведніках, якія існуюць у іншых мовах, знойдзе чытач на старонках гэтай кнігі.
- Націск – такі маленькі значок, але колькі моцы ён утрымлівае. Ад яго ў беларускай мове залежыць напісанне некаторых слоў, а таксама іх значэнне. Якая навука займаецца вывучэннем націску, якія маўленчыя адзінкі могуць мець націск, а таксама якія існуюць адметнасці націску ў беларускай мове – адказы на гэтыя пытанні вы знойдзіце на старонках гэтай кніжкі.
- У беларускай мове, як і ў іншых нацыянальных мовах, існуе шэраг слоў, пры перакладзе якіх немагчыма знайсці аднаслоўны адпаведнік у іншай мове. Патлумачаны яны могуць быць толькі апісальна, пры дапамозе некалькіх слоў. У навуковым асяроддзі такія словы называюцца безэквівалентнай лексікай. Даведацца аб тым, ці існуе ўласнабеларускі адпаведнік для мянушкі мультыплікацыйнага героя Мікі Мауса, ці здагадаецца сябра з іншай краіны, што такое “неруш”, “брама”, “шуфляда”, і шмат іншай цікавай інфармацыі кемлівы чытач знойдзе на старонках дадзенага выдання.
- 3 новай кнігі серыі «Таямніцы беларускай мовы» маленькія беларусы даведаюцца, адкуль пайшла наша родная мова, якое месца яна займае сярод моў свету, з якімі мовамі мае сваяцкія стасункі. Падчас чытання дзеткі будуць спасцігаць асновы мовазнаўства, вучыцца паважаць родную мову і мовы іншых народаў.
- Жыццё не стаіць на месцы. Штодзень вучоныя робяць новыя адкрыцці, эканамісты даюць парады ў фінансавай сферы, мастакі адкрываюць новыя формы паказу сваіх работ. Рух жыцця выклікае і рух мовы, падчас якога адны словы выходзяць з ужытку, але з’яўляюцца і новыя. Гэтым словам, якія яшчэ называюць гістарызмамі, архаізмамі і неалагізмамі, прысвечана кніга “Словы-дзедкі і словы-дзеткі”. Цікавыя заданні і яркія ілюстрацыі зробяць падарожжа ў свет мовы яшчэ больш захапляльным.
- Аснова любой мовы — алфавіт, літары. У гэтым выданні да кожнай літары беларускага алфавіта аўтарам прыдуманы вясёлыя вершы-карацелькі, якія павінны дапамагчы самым маленькім вывучыць парадак літар у алфавіце. Хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ўжо добра ведаюць азбуку ці чытаюць самастойна, яны дапамогуць засвоіць шмат самабытных беларускіх слоўцаў. Прыгожыя сюжэтныя малюнкі яшчэ больш зацікавяць дзяцей у справе далучэння да свету роднай мовы.
- Па-руску гэта – “зонтік”. А як сказаць па-беларуску? Як перакладаюцца на беларускую мову словы “утюг”, “башмаки”, “булавка”, “салфетка”? У чарговай кнізе серыі “100 беларускіх назваў” можна знайсці адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні, а таксама даведацца нямала цікавых звестак пра рэчы, якімі мы карыстаемся дома, што сёння сустракаюцца хіба толькі ў музеях, але без якіх не маглі ўявіць свайго жыцця нашы продкі.
- Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Сказы падабраныя аўтарам так, каб тое ці іншае словаўжыванне выступала выразна і каб там гучалі досціп, гумар, здзіўленне і радасць жыць сярод рэчаў, якія схоплены родным словам, багатым на адценне сэнсу і на красу гучання. Тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці ў залежнасці ад разумовага ўзроўню і кола зацікаўленняў дзяцей.
- Семантызацыя беларускіх слоў праводзіцца праз малюнак, кантэкст і, дзе неабходна, праз апісанне. У якасці кантэксту выкарыстоўваюцца ў асноўным вершаваныя творы беларускіх паэтаў, радзей – прыказкі, прымаўкі, асобныя сказы. Слоўнік уключае каля 1500 слоў. Адрасуецца вучням пачатковых класаў.
- Слоўнік уключае каля 20 000 найбольш ужывальных беларускіх слоў і фразеалагічных спалучэнняў, якія могуць выклікаць цяжкасці пры перакладзе іх на рускую мову. Асобным дадаткам дадзены кароткі спіс беларускіх і рускіх асабовых імён.
- У зборніку прапануюцца тэксты, якія дапамогуць настаўніку праверыць веды, уменні і навыкі вучняў па беларускай мове ў 2-4 класах пры правядзенні бягучых і выніковых кантрольных работ.
Спіс літаратуры:
- Зелянко, С. В. Лiтары-пярэваратнi : аканне и яканне: для мал. шк. узросту / С. В. Зелянко. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. – 48 с.: ил. – (Таямніца беларускай мовы)
- Зелянко, С. В. Беларуская мова сярод моў свету : [для малодшага школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. – 31, [1] с. – (Таямніцы беларускай мовы)
- Зелянко, С. В. Знаёмыя незнаёмцы: сакрэты літар : [для малодшага школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. – 47, [1] с. – (Таямніцы беларускай мовы)
- Пра літары карацелькі для беларусаў маленьких: для мал. шк. узросту / С. В. Зелянко ; мастак Н.В. Кульба. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. – 32 с.: іл. – (Маленькі прафесар).
- Зелянко, С. В. Словы родныя няродныя: запазычаная лексіка : [для малодшага школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 45, [3] с. – (Таямніцы беларускай мовы)
- Лобань, Н. П. Залацінкі народнай мудрасці: фразеалагізмы : [для малодшага школьнага ўзросту] / Н. П. Лобань ; [мастак Р. В. Кульба]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 29, [3] с. – (Таямніцы беларускай мовы)
- Зелянко, С. В. Сціслы аповед пра сціслы знак: націск : для мал. шк. узросту / С. В. Зелянко. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 32 с.: іл. – (Таямніцы беларускай мовы).
- Дамашнія рэчы / [аўтар тэксту А. Бадак ; мастак В. Дзятко]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 36, [15] с. – (100 беларускіх назваў)
- Зборнік дыктовак па беларускай мове : для 2―4-х класаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання / укладальнік А. У. Глазкова]. – 4-е выданне. – Мінск : Попурри, 2017. – 237, [2] с.
- Грабчыкаў, С.М. Беларуска-рускі слоўнік /С. М. Грабчыкаў. – 4-е выданне, дапрацаванае. – Мінск : Народная асвета,1993. – 349 с.
- Зелянко, С. В. Словы-дзедкі і словы-дзеткі: гістарызмы і неалагізмы: для мал. шк. узросту / С. В. Зелянко. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 48 с.: іл. – (Таямніцы беларускай мовы).
- Яленскі, М. Слоўнік з малюнкамі / М. Яленскі ; пад рэдакцыяй П. П. Шубы ; мастакі Т. А. Шуганава, Ш. Г. Баранаў. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 264 с.: іл.
- Зелянко, С. В. Адным словам не сказаць: безэквівалентная лексіка : [для малодшага школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 22, [1] с. – (Таямніцы беларускай мовы)
- Клышка, А. Чую, бачу, гавару : вучэбны наглядны дапаможнік / Анатоль Клышка ; [іл. М.Р.Казлова, Н.У.Суставай]. – 2-е выданне, перапрацаванае. – Минск : Асар, 2012. – 135 с.
[свернуть]