Відэападарожжа па кнігах Уладзіміра Ягоўдзіка

17 лютага ў чытальнай зале бібліятэкі-філіала№1 адбылося мерапрыемства “Відэападарожжа па кнігах У. Ягоўдзіка”, прысвечанае  65-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка. Бібліятэкар распавядала пра творчасць пісьменніка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек. Увазе юных удзельнікаў сустрэчы была прапанавана электронная прэзентацыя “Скарбы Радзімы”, дзе раскрывалася сутнасць і кароткі змест кніг: “Сем цудаў Беларусі”, “Бабуліна варта”, “Год-карагод”, і інш.  Раскрыццю мнагаграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “Вандроўка з  Ягоўдзікам”. У канцы мерапрыемства чытачы выбралі ўпадабаныя творы пісьменніка і ўзялі з сабой пачытаць.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика