Пасяджэнне клуба «Колосок»- «Які гэта цуд, мова родная мая”

17 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшло пасяджэнне клуба «Каласок» – «Які гэта цуд, мова родная мая» с навучэнцамі СШ №16. “Трэба любіць, ведаць, шанаваць мову свайго народа і валодаць ёю” – словамі Я. Коласа распачалося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы. На сустрэчу з дзецьмі прыйшла мясцовая пісьменніца Святлана Шаламіцкая, удзельніца гульні “Гаворым па-беларуску” на тэлеканале “Беларусь 3”, і проста разнабаковы чалавек і цікавая субяседніца. У яркай выразна-эмацыянальнай форме яна прачытала свае вершы, такія лёгкія, займальныя, з тонкім гумарам. Расказала пра свае захапленні і, нават, прынесла з сабой свае калекцыйныя жабкі. Удзельнікі мерапрыемства задавалі шмат пытанняў. Іх цікавіла, як часта нараджаюцца вершы, як гэта адбываецца, хто любімы паэт. Слухачы падзякавалі С. Шаламіцкую за цікавую сустрэчу, пажадалі вялікіх творчых поспехаў і новых цікавых вершаў.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика