Паважаныя сябры!
Бібліятэка-філіял № 7
запрашае вас наведаць
кніжную выставу “Дзіўны край, ён быццам для паэтаў…”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
На выставе прадстаўлены зборнікі вершаў беларускіх аўтараў з новай кніжнай серыі “100 вершаў” – супольнага праекта выдавецтва “Мастацкая літаратура” і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Пачынаючы з 2017 года, у серыі было выдана 12 кніг. Галоўная мэта праекта – вярнуць увагу чытачоў да беларускай паэзіі. Паэзія – гэта заўсёды вобразы, параўнанні, таму кнігі адметныя тым, што творы паэтаў дапаўняюцца рэпрадукцыямі карцін з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выставу можна наведаць да 28 лютага.
Наш адрас: вул. Першамайская, 140, трэці паверх «Гарадскога цэнтра культуры і творчасці». Запрашаем усіх жадаючых!
- У кнігу народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі (1905-1980) увайшло 100 выбраных твораў, многія з якіх сталі класікай беларускай літаратуры і вывучаюцца ў школе.
- «Ніці лёсу» – выдатны напамін пра неўміручасць беларускай паэзіі, пра яе вышыні. І яшчэ – якраз той выпадак, калі вершаваная кніга чытаецца ад першай да апошняй старонкі.
- У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча увайшлі лепшыя вершы, якія былі напісаны ім у XX стагоддзі. Многія яго творы даўно сталі класікай беларускай літаратуры.
- У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) увайшло 100 выбраных твораў, многія з якіх папоўнілі залаты фонд беларускай культуры і вывучаюцца ў школе.
- У кнігу народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914—1978) увайшлі яго лепшыя вершы, многія з якіх даўно сталі класікай беларускай літаратуры і вывучаюцца ў школе.
- Пра маці паэтамі напісаны сотні і сотні твораў. У кнігу «Пакланюся матулі роднай» увайшло толькі 100 вершаў. Сярод аўтараў — класікі і нашы сучаснікі.
- У кнігу «Памяці Вечны агонь», прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, увайшлі творы пра Вялікую Айчынную вайну і Перамогу, а таксама пра мірнае жыццё і памяць пра народны подзвіг у часы вайны, напісаныя паэтамі-франтавікамі і паэтамі, якія перажылі вайну будучы дзецьмі.
- У кнігу народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі (1917— 1995) упайшло 100 выбраных твораў, многія з якіх сталі класікай беларускай літаратуры і вывучаюцца ў школе.
- Радзіма – краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да улюбёнага месца… У кожнага чалавека ёсць мясціна, дзе ён нарадзіўся. Для некага гэта вёска, для некага мястэчка, а для некага — горад. Але для кожнага з нас малая радзіма – самая прыгожая і лепшая. I з гэтых дарагіх і любімых кожнаму з нас мясцін складаецца наша Радзіма — Беларусь. У зборніку змешчана 100 вершаў, амаль трох дзясяткаў паэтаў (У.Караткевіча, Р.Барадуліна, М.Танка і інш.). А дапаўняюць вершаваныя радкi цудоўныя пейзажы Аркадзя Астаповiча, Вiтольда Бялынiцкага–Бiрулi, Леанiда Шчамялёва, Меера Аксельрода і інш.
- За апошнія 100 гадоў беларускімі паэтамі напісаны сотні вершаў пра Беларусь, многія з якіх сталі класікай. Зборнік “Святло Айчыны”, змяшчае 100 вершаў у храналагічным парадку (на кожны год па творы), пачынаючы з 1919 года па 2018.
- У кнігу класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова (1937—1987) ўвайшло 100 лепшых вершаў з яго багатай літаратурнай спадчыны. Гэтай кнігай распачынаецца новая выдавецкая серыя “100 вершаў”.
- У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Яўгеніі Янішчыц (1948—1988), якой у 2018 годзе было б 70 гадоў, увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны.
- Броўка, П. Запаветнае : [вершы / Пятрусь Броўка ; [укладанне В. Шніпа ; мастак В. Жоўтак]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 109, [1] с. – (100 вершаў)
- Бураўкін, Г. М. Ніці лёсу : [вершы] / Генадзь Бураўкін ; [укладанне В. Шніпа ; мастак Л. Шчамялёў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 125, [1] с. – (100 вершаў)
- Гілевіч, Н. С. Мая муза — беларусачка : [вершы] / Ніл Гілевіч ; [укладанне В. Шніп ; мастак У. Тоўсцік]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 109, [1] с. – (100 вершаў)
- Зямля бацькоў, святая… : зборнік вершаў пра малую Радзіму / [укладанне В. Шніпа ; мастакі: А. Астаповіч, А. Гараўскі, В. Бялыніцкі-Біруля, В. Кубараў і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 142, [1] с. – (100 вершаў)
- Караткевіч, У. С. Беларуская песня : [вершы / Уладзімір Караткевіч ; [укладанне В. Шніпа ; мастакі: А. Кашкурэвіч і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 133, [1] с. – (100 вершаў)
- Куляшоў, А. А. Маё пасведчанне : [вершы] / Аркадзь Куляшоў ; [укладанне В. Шніпа ; мастак А. Малішэўскі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 134, [1] с. – (100 вершаў)
- Пакланюся матулі роднай: вершы / [укладанне В. Шніпа. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2019. – 125, [1] с. – (100 вершаў)
- Памяці Вечны агонь : да 75-годдзя вызвалення Беларусі / [укладанне В. Шніпа ; мастакі: І. Ахрэмчык і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 134, [1] с. – (100 вершаў)
- Памяці Вечны агонь : да 75-годдзя вызвалення Беларусі / [укладанне В. Шніпа ; мастакі: І. Ахрэмчык і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 134, [1] с. – (100 вершаў)
- Святло Айчыны : зборнік вершаў пра Беларусь / [укладанне В. Шніпа ; мастакі: А. Тычына і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 142, [1] с. – (100 вершаў)
- Стральцоў, М. Я зноўку тут : [вершы] / Міхась Стральцоў ; [укладанне В. Шніпа ; мастак В. Шкаруба]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 101, [1] с. – (100 вершаў)
- Янішчыц, Я. І. Кахання сад і ластаўка вясны / Яўгенія Янішчыц ; [укладанне В. Шніпа ; мастак М. Казакевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 109, [1] с. – (100 вершаў)