Тыдзень роднай мовы

Паважаныя сябры!

З 17 па 24 лютага

ў бібліятэках ДУК “Пінская ГЦБС” пройдзе

Тыдзень роднай мовы,

прымеркаваны  да Міжнароднага дня роднай мовы.

У рамках Тыдня ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел  у праекце па рэкламе беларускай кнігі. Ён будзе напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі: інтэлектуальнымі гульнямі, віктарынамі, падарожжамі на роднай мове, сустрэчамі з літаратарамі.

Адкрые тыдзень паседжанне клуба “Каласок” па тэме “Які гэта цуд, мова родная мая” у гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа разам са Святланай Шаламіцкай, удзельніцай тэлевіктарыны “Размаўляем па-беларуску” на тэлеканале “Беларусь-3”. Дашкольнікаў  горада бібліятэка запрашае прыняць удзел у Дні роднай мовы  Гавары са мной па-беларуску. Падчас яго дзеці даведаюцца аб гісторыі ўзнікнення беларускай мовы, прымуць удзел у гульнёвай праграме і літаратурнай віктарыне.

Сетар краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі запрашае падлеткаў чытаць і размаўляць на беларускай мове, перакладаць розныя выразы, глядзець цікавыя відэафільмы на гадзіне інфармацыі “Адкрываем нанова беларускае роднае слова” і наведаць кніжную выставу “Да роднай мовы крок зрабі”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Абанемент гарадской цэнтральнай бібліятэкі запрашае ўсіх жадаючых наведаць кніжную выставу “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Віктарына “Таямніцы беларускіх слоў” для наведвальнікаў-знаўцаў беларускай мовы будзе праведзена на абанеменце гарадской цэнтральнай бібліятэкі.

Чытальная зала гарадской цэнтральнай бібліятэкі запрашае ўсіх жадаючых наведаць кніжную выставу “З любоўю да роднага слова”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Падчас  правядзення Дня беларускай мовы “Гучы, родная мова!”  у бібліятэцы-філіяле №1 наведвальнікаў будуць чакаць разнастайныя гутаркі і агляды сучаснай беларускай літаратуры.

Бібліятэка-філіял №3 запрашае вучняў пачатковай школы прыняць удзел у гульні-падарожжы “Таямніцы роднай мовы”. Дзецям будуць прапанаваны цікавыя і пазнавальныя літаратурныя гульні і конкурсы.

Выстава-панарама “Я – беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала” ў бібліятэцы-філіяле №5 пазнаёміць прыхільнікаў роднай мовы з лепшымі творамі беларускіх пісьменнікаў – класікаў і сучаснікаў.

Багатая і разнастайная праграма падрыхтавана для наведвальнікаў у бібліятэцы-філіяле №7 падчас правядзення Дня беларускай мовы “Дзіўны край, ён  быццам  для паэтаў…”. Гэта гутаркі і агляды літаратуры, пазнавальныя гульні і загадкі, а таксама змястоўная кніжная выстава твораў беларускіх аўтараў.

Усе супрацоўнікі бібліятэк горада спадзяюцца, што мерапрыемствы, якія будуць прысвечаны нашай роднай мове, нікога не пакінуць абыякавымі і змогуць  данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика