Паважаныя чытачы!
Сектар краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі
запрашае вас наведаць
кніжную выставу “Да роднай мовы крок зрабі”,
прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
На выставе прадстаўлена проза і паэзія сучасных беларускіх аўтараў. Асобна прадстаўлены творы пінскіх аўтараў на беларускай мове. Выстава будзе дзейнічаць да канца лютага.
Запрашаем усіх жадаючых!
- Аповесць «Сяліба» адлюстроўвае жыццё селяніна-беларуса на працягу амаль цэлага стагоддзя. Асновай для твора стала кніга «Бежанства 1915 года» – праўдзівыя гісторыі людзей, якія ў маладым узросце пакінулі свае вёскі і падаліся ў невядомы свет. Яны перажылі голад, холад і пекла расійскай рэвалюцыі, але вярнуліся на сваю зямлю, да сваіх сяліб, у атачэнне, якое добра ведалі.
- Кніга “Бераг жураўліны” – не першы твор Зіновія Вагера. Да гэтага на яго рахунку зборнікі “Роднае Палессе” (1967г.) і “Зямля Палеская” (1984г.).
- Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давалося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы.
- У вершах новай кнігі пінскай паэткі Алены Ігнацюк рэальнасць трапляе ў свет фантазіі лірычнай гераіні і набывае адваротны змест, нечаканыя формы. Для філасофскага асэнсавання быцця, для пошукаў ідэальнага хараства, для размовы з паэзіяй паэтка абрала імпрэсіяністычную манеру пісьма, асацыятыўную вобразнасць і галоўнае – шчырасць.
- Аўтар кнігі, паэтка з Брэсцкага Палесся, доўжыць традыцыі беларускіх паэтаў-класікаў, увабраўшы ў сваіх вершах і чысціню паэтычнай светлай лірыкі, і глыбіню філасофскай думкі. Яе творы – гэта багатая на мастацкія вобразы паэтычная вандроўка ў “бусліны край”, а таксама спроба аўтара падштурхнуць чытача да разваг аб сэнсе быцця, сэнсе існасці. Разлічана на шырокае кола чытачоў.
- З глыбокай павагай выказваю сардэчную ўдзячнасць Марыі Іванаўне Ляшук, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, за пераканаўчую настойлівасць займацца літаратурай і прывіты густ да роднай мовы; за добразычлівасць, падтрымку і дапамогу ў падрыхтоўцы да выдання маёй першай кнігі; яшчэ – за чуллівасць, шчыры ўдзел ды разумныя парады ва ўсіх жыццёвых сітуацыях.
- Першая кніга Людмілы Лазуты “Імгненні…” складаецца з шэрагу невялікіх авпавяданняў, нізкі вершаў і некалькіх публіцыстычных артыкулаў на ўрачэбную тэматыку. Як у літаратурных творах, так і ў публіцыстычных аўтар імкнецца да гуманістычных ідэалаў, традыцый нацыянальнага ўсведамлення існасці жыцця, яго хуткаплыннасці і глыбіні, дзе героі ў розных абставінах імкнуцца быць шчаслівымі і дараваць гэтае пачуццё сваім блізкім людзям.
- Аўтар кнігіі запрашае юных чытачоў у займальную вандроўку па гісторыі і абшарах Беларусі. Ён шчодра дзеліцца любоўю да роднага краю, да яго слаўных жыхароў і дасягненняў, захапляецца прыгажосцю святынь, роднай мовы і напаўторнасцю жывой прыроды. Усё гэта складаецца ў цудоўны ўзор і становіцца займальнаым урокам, на якім дзеці вучацца любіць і берагчы Радзіму.
- Гістарычныя апавяданні і эсэ другой кнігі таксама прысвечаны выдатным людзям, якія нарадзіліся ў Беларусі ці якія родам з іншых мясцін, але нямала зрабілі для нашай зямлі. Дзякуючы высокаму майстэрству аўтара, чытач увачавідкі перанясецца ў той час, пра які ўзгадваецца. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нацыянальнай гісторыяй.
- Кніга Зіновія Прыгодзіча “Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці…” – трэці і заключны том трылогіі, якую пісьменнік стварыў пра вядомых, знакавых постацей беларускай культуры. Як і першыя два, трэці том таксама складаецца з дзесяці гутарак з нашымі слыннымі майстрамі літаратуры і мастацтва. Гэта гутаркі-эсэ, гутаркі-партрэты, гутаркі-нарысы, у якіх глыбока і рознабакова раскрываюцца характары вядомых асоб, іх духоўны і маральны свет, іх цікавыя, часам драматычныя лёсы.
- Другая пасмяротная кніга Анатоля Шушко (1954 -2018). Зборнік склалі вершы, якія не ўваходзілі ў папярэднія кнігі паэта – “Выток і прычасце” (1994), “Шаны” (2012), “Сэрцу соладка, ясна, трывожна” (2019).
- Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-узывышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносін паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.
Спіс літаратуры:
- Брытун, А. А. Сяліба : аповесць / Анатоль Брытун. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. – 245 с.
- Вагер,З. Бераг жураўліны : вершы, [паэма] / Зіновій Вагер;[прадмова А. Шушко; илюстрацыі аўтара]. – Пінск : Рэдакцыя газеты “Пінскі веснік”, 2004. – 303 с.
- Дудзюк, З. І. Закон захавання кахання : аповесці / Зінаіда Дудзюк. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – 233 с. – (Жаночыя лёсы).
- Ігнацюк, А. А. Будзе ўсё наадварот : вершы / Алена Ігнацюк. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – 95 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”).
- Кобец, М. У. У белым ветразі завей : вершы / Марыя Кобец ; [мастак Р. М. Карачан]. – Мінск : Народная асвета, 2018. – 173 с.
- Лазіцкая, Г. І. Прайсці поруч : [вершы, паэма, апавяданні] / Галіна Іосіфаўна Лазіцкая ; [прадмова М. Ляшук]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. – 179 с.
- Лазута, Л. П. Імгненні… : проза / Людміла Лазута ; [уступны артыкул В. Корбута]. – Мінск : Галіяфы, 2014. – 159 с.
- Ліпскі, У. С. Мая Беларусь : аповесць-споведзь / Уладзімір Ліпскі ; [мастак В. Дударэнка]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2018. – 79 с.
- Марціновіч, А. Святло далёкіх зорак : гістарычныя апавяданні, эсэ / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2019—2020 Кн. 2. – 2020. – 365 с.
- Прыгодзіч, З. К. Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці… / Зіновій Прыгодзіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 398 с.
- Шушко, А. Паэзія — душы маёй суладдзе : вершы / Анатоль Шушко ; [укладальнік Л. Шушко]. – Мінск : Деловая печать, 2020. – 187 с.
- Янішчыц, Я. І. Пачынаецца ўсё з любві… : вершы, паэмы / Я. І. Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 339 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).
[свернуть]