“Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”

Паважаныя чытачы!

З 15 па 28 лютага

абанемент гарадской цэнтральнай бібліятэкі

запрашае ўсіх жадаючых наведаць

кніжную выставу “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”,

прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П.  Панчанка

Беларуская мова уваходзіць у усходнеславянскую падгрупу славянскай групы моў. Беларуская мова з’яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя яе пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Сучасная мова беларускага народа была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў. Беларуская мова ўваходзіць у дзясятку самых мілагучных моў свету. На гэтай мове пісалі свае неўміручыя творы Мікола Гусоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Іван Шамякін… Наша выстава прысвечана выдатным творам класікаў беларускай літаратуры.

Спіс літаратуры:
  1. Гусоўскі, М. Песня пра зубра / М. Гусоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 71 с.
  2. Колас, Я. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Аповесці. Трылогія “На ростанях” / Якуб Колас ; прадмова М.Мушынскага. – Мінск : Мiнская фабрыка каляровага друку, 2007. – 1 168 с. – (Бiблiятэка Саюза пiсьменнiкаў Беларусi)
  3. Купала, Я. Адвечная песня : вершы і паэмы / Янка Купала. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 351 с. – (Школьная бібліятэка)
  4. Чорны, К. Бацькаўшчына : раман, аповесці / К.Чорны. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 349 с. – (Школьная бібліятэка)
  5. Шамякін, І. П. Палеская мадонна : аповесці / І. П. Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 590 с.
  6. Караткевіч, У. С. Ладдзя Роспачы : аповесці / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 367с.
  7. Дунін-Марцінкевіч, В. Пінская шляхта : выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. – Мінск : Поппури, 2015. – 220, [2] с. – (Мая беларуская кніга)
  8. Чыгрынаў, І. Г. Плач перапёлкі : раман, апавяданні / І. Г. Чыгрынаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 415 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя)
  9. Хомчанка, В. Чырвоныя ягады : апавяданнi / Васіль Хомчанка. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 431с. – (Школьная бiблiятэка)
  10. Лёсік, І. Ю. Выбраныя творы / Язэп Лёсік ; [укладанне Кастуся Александровіча ; прадмова і каментар Алеся Марціновіча ; навуковы рэдактар Іван Саверчанка]. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 572 с., [4] л. іл., партр., факсім. – (Беларускі кнігазбор)
  11. Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Ян Баршчэўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 251 с.
  12. Місько, П. А. Грот афаліны : аповесць / П. А. Місько. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 510 с.
  13. Маўр, Я. Палескія рабінзоны : аповесць, апавяданні / Янка Маўр ; [укладальніца А. Спрынчан]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 275, [2] с.
  14. Лынькоў, М. Над Бугам : выбранае / М. Лынькоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 446 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя)
  15. Геніюш, Л. А. Споведзь / Ларыса Геніюш. – Минск : Попурри, 2016. – 397, [2] с. – (Мая беларуская кніга)
  16. Гарэцкі, М. І. Дзве душы : аповесць / М. І. Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 110 с.
  17. Барадулін, Р. І. Каўчэг : вершы / Рыгор Барадулін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 221, [1] с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя)
  18. Броўка, П. Пахне чабор… : вершы, паэмы / Пятрусь Броўка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 230 с.
  19. Багушэвіч, Ф. Творы / Ф. Багушэвіч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. – 150 с.
  20. Чачот, Я. Выбранае : вершы, песні, балады / Ян Чачот. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 191с. – (Бібліятэка школьніка)
  21. Крапіва, К. Выбраныя творы : байкі, вершы, эпіграмы / Кандрат Крапіва ; [складальнік Т. У. Люковіч]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. – 271 с.
  22. Багдановіч, М. А. Пярсцёнак : выбраныя творы / Максім Багдановіч ; [укладанне У. М. Сіўчыкава]. – Мінск : Попурри, 2015. – 255 с. – (Мая беларуская кніга)
  23. Трус, П. Выбраныя творы / П. Трус ; укладанне, прадмова i каментарый Г. Запартыкi. – Мінск : Беллiтфонд, 2000. – 384 с. – (Беларускі кнігазбор)
  24. Янішчыц, Я. І. Пачынаецца ўсё з любві… : вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц ; [укладанне В. Шніпа]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 334, [1] с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя)
  25. Куляшоў, А. А. Дарогі : вершы, паэмы / А.А.Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 318 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя)
  26. Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва… : выбраная лірыка / М. Танк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 479 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя)
  27. Панчанка, П. Е. Жытнёвы звон : выбранае / П.Е.Панчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 335 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя)
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика