“З любоўю да роднага слова”

Да  Міжнароднага  дня  роднай мовы

чытальная зала гарадской цэнтральнай бібліятэкі

запрашае ўсіх жадаючых з 18 лютага наведаць

кніжную выставу “З любоўю да роднага слова”.

Міжнародны  дзень  роднай мовы – адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове краіны Бангладэш (1999). Сваёй мэтай гэты дзень ставіць заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі ў краінах свету, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Паважныя адносіны да роднай мовы — гэта паказчык уласнай культуры кожнага чалавека. Увазе наведвальнікаў бібліятэкі прапануецца літаратура аб беларускай  мове – роднай мове беларусаў. На жаль, зараз не многія размаўляюць на беларускай мове. А так хочацца, каб наша родная мова выкарыстоўвалася ў штодзённых зносінах, бо больш прыгожую мову знайсці цяжка: мілагучная, паэтычная, вельмі багатая. Таксама прапануем кнігі для тых, хто хоча навучыцца размаўляць па-беларуску.

Выстава працуе да 26 сакавіка, запрашаем!

Спіс літаратуры:
  1. Аксамітаў, А. С. Прыказкi i прымаўкi = Proverbs and sayings : тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак з архіваў, кафедральных збораў, рэдкіх выданняў ХІХ і ХХ стст. / Анатоль Аксамітаў. — Мінск : Беларуская навука, 2000. — 320 с.
  2. Бардовіч, А. М. Школьны словаўтваральны  слоўнік  беларускай мовы / А. М. Бардовіч, М. М. Круталевіч, А. А. Лукашанец ; пад рэдакцыяй А. М. Бардовіча. — Мінск : Аверсэв, 2006. — 512 с. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).
  3. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік  беларускай  мовы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. — Мінск : Парадокс, 1998. — 414 с. — (Эрудыт).
  4. Беларуска-рускі слоўнік :  звыш  15000  слоў  /  [укладальнікі.: І. Л. Капылоў, І. У. Ялынцава]. — Мінск : Современная школа, 2011. — 400 с.
  5. Большой универсальный белорусско-русский, русско-белорусский словарь : более 45 тысяч слов / [авторы-составители: А. Н. Булыко, Н. В. Полешук]. — 2-е изд. — Минск : Попурри, 2008. — 672 с.
  6. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў / А. М. Булыка. — Мінск : Народная асвета, 1993. — 398 с.
  7. Гаўрош, Н. В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы / Н. В. Гаўрош. — Мінск : Вышэйшая школа, 1998. — 603 с.
  8. Граматычны слоўнік  прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя : А ― Я / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”  ;  [укладальнікі: В. П. Русак і інш. ; навуковы рэдактар В. П. Русак]. — 2-е выд., дапрацаванае. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 1135 с.
  9. Граматычны слоўнік дзеяслова : А — Я / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; [укладальнікі: В. П. Русак і інш. ; навуковы рэдактар В. П. Русак]. — 2-е выд., дапрацаванае. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 1150, [1] с.
  10. Граматычны слоўнік назоўніка  : А — Я / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; [укладальнікі: Г. У. Арашонкава і інш. ; навуковы рэдактар В. П. Русак]. — 2-е выд., дапрацаванае. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 1245 с.
  11. Завальнюк, У. М. Слоўнік сучаснай  беларускай  мовы  / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч ; пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Прыгодзіча, У. М. Завальнюка. — Мінск : Народная асвета, 2009. — 399 с.
  12. Каліта, І. Беларуская мова ў люстэрку традыцый і інавацый / І. Каліта, Н. Сівіцкая, В. Ляшчынская. — Usti nad Labem : PF UJEP, 2019. — 117 с.
  13. Капылоў, І. Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў : новыя правілы  беларускага  правапісу / І. Л. Капылоў, Т. М. Маракуліна. — Мінск : Современная школа, 2010. — 256 с.
  14. Клышка, М. К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М. К. Клышка. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 592 с.
  15. Кривицкий, А. А. Белорусский язык для говорящих по-русски / А. А. Кривицкий, А. Е. Михневич, А. И. Подлужный. — Мінск : Вышэйшая школа, 2008. — 383 с.
  16. Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць : навукова-папулярныя эцюды / В. П. Лемцюгова. — Минск : Литература и Искусство, 2008. — 416 с.
  17. Лепешаў, І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак  / І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1996. — 352 с.
  18. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 1 : А — Л. — 590 с.
  19. Лепешаў, І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І. Я. Лепешаў. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2004. — 448 с.
  20. Мыцык, Г. В. По-белорусски? Пожалуйста! = Па-беларуску? Калі ласка! / Галина Мыцык ; [под редакцией Л. П. Кунцевич]. — Минск : Беларусь, 2015. — 294, [1] с.
  21. Слоўнік беларускай  мовы / Нацыянальная акадэмія  навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; [укладальнікі: Н. П. Еўсевіч і інш. ; навуковы  рэдактар: А. А. Лукашанец, В. П. Русак]. — Мінск : Беларуская навука, 2012. — 916 с.
  22. Слоўнік беларускіх народных параўнанняў / [укладальнікі Т. В.Валодзіна, Л. М. Салавей ; навуковы рэдактар В. М. Макіенка]. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 482 с.
  23. Усціновіч, А. К. Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч ; [навуковы. рэдактар А. А. Лукашанец]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с.
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика