1 сакавіка 95 гадоў з дня нараджэння Барыса Стральцова

Барыс Васілевіч Стральцоў (1 сакавіка 1926—18 кастрычніка 2009) — беларускі публіцыст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, доктар філалагаічных навук, прафесар.

у вёсцы Хутар Быхаўскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе паступіў на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыў у 1956 годзе. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Літаратура і Мастацтва» і «Звязда» (1953—1969). З 1969 г. загадчык кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ і намеснік рэдактара часопіса «Веснік БДУ» (1969—1998). З 1999 г. прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі БДУ.

Даследаваў жанры публіцыстыкі. Аўтар манаграфій «Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры» (1974), «Публіцыстыка: жанры, майстэрства» (1977; прэмія прэзідэнта РБ 2001 г.), «Дзясятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці» (часткі 1—2, 1999) і «Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы» (2000).

Мастацкія творы прысвячаў жыццю на вёсцы і клопатам моладзі: зборнікі апавяданняў «Наследнік» (1963) і «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі» (1969), аповесці «Вячэрняя планета» (1975) і «Метраном памяці» (1977), раман «Між крутых берагоў» (1980), зборнікі абразкоў і апавяданняў «Чарадзейны туман» (2000) і «Капуснік, або лад жыцця» (2007).

Яго пяру належаць 4 сцэнарыі дакументальных фільмаў і 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў, прысвечаных Беларусі. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва (у намінацыі «Журналістыка»).

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика